N.R.M., Recha, Мельнікаў, Хаменка і Памідораў: у Варшаве ладзяць канцэрт салідарнасці з мастаком Алесем Пушкіным
Варшаўскі Цэнтр сучаснага мастацтва «Уяздоўскі замак» 14 студзеня ладзіць акцыю ў падтрымку палітзняволенага беларускага мастака Алеся Пушкіна.

Сёння а 19-й гадзіне ў будынку Лабараторыі (зала В. Крукоўскага) ва Уяздоўскім замку адбудзецца канцэрт салідарнасці з удзелам N.R.M., Андрэя Мельнікава, Алега Хаменкі, гурта RECHA і Аляксандра Памідорава, які зладзіла Беларуская рада культуры.
Канцэрт салідарнасці можна таксама паглядзець анлайн на youtube-канале Беларускай рады культуры, набыць квіток на канцэрт (кошт — 10 злотых) і такім чынам выказаць салідарнасць з мастаком можна анлайн.
Усе грошы, атрыманыя ад продажу квіткоў, будуць скіраваныя на падтрымку рэпрэсаваных творцаў.
***
На выставе ў Гродне, у прыватным Цэнтры гарадскога жыцця, дэманстраваўся партрэт дзеяча антысавецкага падполля Яўгена Жыхара аўтарства Алеся Пушкіна. Пасля таго, як на выставу звярнулі ўвагу дзяржСМІ, Пушкіна абвінававацілі ў «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці» (арт. 130, ч. 3).
Мастак у той час быў ва Украіне, але вярнуўся дахаты, дзе і быў арыштаваны. З канца сакавіка ён знаходзіцца за кратамі.
Нядаўна Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да Алеся Пушкіна — яго абвінавачваюць у рэабілітацыі нацызму і здзеку з дзяржаўных сімвалаў. Мастаку пагражае да 12 гадоў турмы.
«Мы маем справу з татальнай забаронай на рэфлексію». Сяргей Будкін — пра пазітыўныя і негатыўныя вынікі года ў культуры
-
Аргенцінец закахаўся ў беларуску і пераехаў на хутар пад Маладзечнам
-
Беларус спазніўся на самалёт з Дубая і просіць кампенсацыю. Тураператар кажа, што ён сам вінаваты
-
Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары