Меркаванні

Гісторык Аляксандр Фрыдман: У Ізраілі закон «Аб генацыдзе беларускага народа» выклікаў абурэнне

Здавалася, што тэма генацыду беларускага народа непрыкметна прамільгнула у публічнай прасторы і павольна саступіла месца больш вострым інфаповадам. Але беларускі гісторык Аляксандр Фрыдман абвяргае памылковае меркаванне. У эфіры аналітычнай праграмы «Размова», якая выходзіць на «Белсаце», ён расказаў аб жорсткай рэакцыі ізраільскіх навукоўцаў.

«Дыскусія вядзецца найперш у Ізраілі, дзе закон «Аб генацыдзе беларускага народа» выклікаў абурэнне наконт таго, што Халакост у ім увогуле не згадваецца, — кажа Аляксандр Фрыдман. — Фактычна яўрэйскае насельніцтва абвяшчаецца часткай беларускага народа. Асаблівасці Халакосту, асаблівасці нацысцкай палітыкі супраць яўрэйскага насельніцтва ўвогуле выкрэсліваюцца з афіцыйнага дыскурсу».

Па словах гісторыка, у ізраільскай прэсе выйшлі вельмі жорсткія артыкулы з нагоды закона «Аб генацыдзе беларускага народа». У прыватнасці, выказаліся гісторыкі Аркадзь Зэльцар і Леанід Смілавіцкі. Пра гэта Аляксандр Фрыдман згадваў у сваім тэлеграм-канале.

Як заўважае вядомы спецыяліст па гісторыі Халакосту Аркадзь Зэльцар у артыкуле Jerusalem Post, наўмыснае замоўчванне яўрэйскіх ахвяр у законе і спроба прадстаўляць іх часткай «беларускага народа» з’яўляецца вяртаннем да савецкай палітыкі скажэння гісторыі Халакосту, перашкаджае разуменню падзей Другой сусветнай вайны і падрывае асновы гістарычных расследаванняў.

«Закон аб генацыдзе ў тым выглядзе, як ён прадстаўлены, — гэта міраж, змайстраваны рэжымам Лукашэнкі для міжнароднай супольнасці, спроба заняць высокія маральныя пазіцыі, — заўважае старэйшы навуковы супрацоўнік Даследчага цэнтра дыяспары Тэль-Авіўскага універсітэта Леанід Смілавіцкі ў публікацыі Haaretz. — Аднак яго рэальная роля складаецца ў тым, каб жорстка змагацца з унутраным іншадумствам».

На думку Леаніда Смілавіцкага, у сённяшняй Беларусі пры адсутнасці свабоды слова, аўтаномнай судовай улады, правоў на жыццё, здароўе і маёмасць кожны, хто выказвае незалежнае меркаванне ці іншадумства, можа быць прыцягнуты да адказнасці па законе аб генацыддзе беларускага народа.

«Пасля Ізраіля тэму падхапіла еўрапейская прэса, — дадае Аляксандр Фрыдман. — Былі публікацыі ў Польшчы, краінах Балтыі, Германіі, Іспаніі, Італіі. Але асноўная дыскусія яшчэ будзе працягвацца, бо сур’ёзным гісторыкам зразумела, што гэты закон выключна палітычны, і нічога агульнага з гісторыяй не мае».

Гісторык упэўнены, што закон «прыдуманы для ўнутранага карыстання і скіраваны супраць Польшчы, краін Балтыі і часткова Украіны».

Фрыдман задаецца пытаннем, якой будзе рэакцыя беларускіх уладаў на крытыку закона: «І вось тут, дарэчы, назіраецца досыць цікавая рэч. Бо тыя фармулёўкі, што выкарыстоўвае дзяржаўная прапаганда, змяніліся. Калі раней яны казалі выключна пра генацыд беларусаў, цяпер зноў раз-пораз ужываецца фармулёўка «генацыд народаў Беларусі» ці гаворка ідзе пра савецкіх грамадзян».

Між тым, нагадаем, зусім нядаўна генеральны пракурор Андрэй Швед заяўляў, што да расследавання справы аб генацыдзе беларускага народа могуць далучыцца спецыялісты з Ізраіля.

Чытайце таксама: Алексіевіч расказала, чым Другая сусветная адрознівалася ад іншых войнаў

Марзалюк заявіў, што знайшоў для міжнароднага суда ўнікальны дакумент пра знішчэнне беларусаў. Тлумачым, што з гэтым не так

Генпракурор Швед хоча прыцягнуць за генацыд беларусаў ветэранаў польскай Арміі Краёвай

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?7

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?

Усе навіны →
Усе навіны

ХАМАС перадаў усіх закладнікаў5

Два расійскія дроны ўпалі ў Брагінскім раёне, адзін выбухнуў7

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС5

Лосік расказаў, як два месяцы таму сустрэў па дарозе ў калонію Пальчыса1

У Мінску 80 чалавек сталі ахвярамі фэйкавых кветкавых крам у інстаграме2

У доме аднаго з вызваленых ізраільскіх закладнікаў сабралася шмат сяброў, яны адкаркоўваюць шампанскае2

Сёння Вітольду Ашурку споўнілася б 55 гадоў2

«Пераапрануўся ў амапаўца і дырыжыраваў чорнай дубінкай». Адзін з заснавальнікаў «Вольнага хору» — пра акцыі ў гандлёвых цэнтрах у 2020‑м і працу ў філармоніі ў Літве5

У Феадосіі пасля атакі БПЛА гарыць галоўная нафтабаза Крыма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?7

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць