Грамадства

Сямейную пару з Гродна пакаралі за ўдзел у вераснёўскім маршы 2020 года вялікімі тэрмінамі. Жанчына — дачка вядомага адэпта Лукашэнкі

У судзе Гродна вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да юрысткі Алены Ягорычавай і слесара Ігара Пазнякова. Палітвязняў абвінавачвалі ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК) і гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК), піша «Вясна».

Той самы марш у Гродне.

Паводле абвінавачвання, муж і жонка ўдзельнічалі ў маршы 6 верасня 2020 года, дзе, «натхняючы сваімі паводзінамі іншых, станавіліся ў «счэпку», дэманструючы свой намер аказваць відавочнае непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі».

Алену таксама абвінавачвалі ў гвалце ў дачыненні да амапаўца — нібыта яна «нанесла не менш за адзін удар у вобласць твару і шыі, пасля чаго ажыццявіла захоп правай рукой за маску і шыю пацярпелага, прычыніўшы яму фізічны боль і пабоі».

Суддзя Віталь Лабоцкі прысудзіў Ігару 2,5 года «хіміі», а Алене — 2,5 года калоніі.

Незвычайнае ў гэтай, на жаль, нібыта самай звычайнай па сённяшнім часе справе тое, што бацька Алены — Уладзімір Ягорычаў. Ён гісторык, выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, але найбольш вядомы не толькі ў Гродне, але і ва ўсёй Беларусі як апалагет Сталіна і прыхільнік Лукашэнкі.

У 2014 годзе менавіта Уладзімір Ягорычаў разам з калегам па ўніверсітэце Вадзімам Хілютам праводзіў экспертызу «на экстрэмізм» кнігі праваабаронца Алеся Бяляцкага «Асвечаныя Беларушчынай». Тады ў заключэнні Ягорычаў і Хілюта адзначылі, што кніга Бяляцкага можа нанесці шкоду Рэспубліцы Беларусь альбо краінам-членам Мытнага саюза.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома7

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску назіралі прыгожы захад сонца ФОТЫ5

«Вядучы дрэнна выказваецца пра краіну». У Гродне праз данос закрыўся папулярны квіз6

Кавярня «Маркс», з якой выгналі мастачку, выбачылася. Цяпер абаронцы кафэ пакрыўдзіліся і заклікаюць да яго кэнсэлінгу13

Па крымінальнай справе асудзілі Кацярыну Жаўтаногу, адвакатку Сцяпана Латыпава7

Польшча да 2027 года падрыхтуе 400 тысяч рэзервістаў5

Шрайбман: Мне шкада Пратасевіча, хоць я быў вымушаны з'ехаць з краіны з-за таго, што ён нагаварыў па тэлебачанні11

Беларускі грыбнік знайшоў у лесе незвычайныя баравікі1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць12

Выходзіць кіно пра беларусак у палітыцы. Адна з галоўных гераінь — Святлана Ціханоўская14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома7

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць