Грамадства

«Яны досыць простыя». Міністр аховы здароўя анансаваў кавідныя абмежаванні да рэферэндуму

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч пракаментаваў вялізныя чэргі ў паліклініках, расказаў пра хвалю «амікрону» і анансаваў кавідныя нормы, якія ўвядуць да рэферэндуму. 

Скрыншот БТ

У эфіры БТ міністр выказаўся пра вялізныя чэргі ў паліклініках, якія назіраліся ў панядзелак.

«Гэта звязана з той сітуацыяй, якую мы прагназавалі і якая, на жаль, спраўдзілася, у досыць выбуховым характары захворвання, звязаным з уваходам штаму «амікрон» у нашу беларускую папуляцыю. Наплыў быў не толькі ў Мінску, але і па ўсёй краіне» , — распавёў Піневіч.

Але запэўніў, што ў аўторак і сераду нагрузка ва ўсіх рэгіёнах паменшала ў 2-2,5 раза.

«Калі была эпідэмія грыпу, часцяком у нас нагрузка на паліклінічныя ўстановы і асабліва ў горадзе Мінску была нават вышэйшай, чым гэты панядзелак з «амікронам», — дадаў міністр.

Калі паліклінікі былі забітыя, то ў стацыянарах, па яго словах, нагрузка практычна не павялічылася.

«У нас па краіне не больш за 30% ложкавага фонду разгорнута ад хвалі восенню, каля 10 тысяч ложкаў».

На дапамогу тэрапеўтам у паліклінікі адпраўлялі персанал бальніц, а таксама студэнтаў (курсы, якія часова перапынілі, працягнуць пасля хвалі кавіду).

Расказаў Піневіч і пра планы па вакцынных цэнтрах.

«У гэтым годзе мы павінны дабудаваць і ўвесці ў эксплуатацыю завод па поўнай вытворчасці «Спутнік V». Гэта будзе завод поўнага цыклу. Потым ён будзе завязаны на вытворчасці цэлай лінейкі лекавых прэпаратаў. А што тычыцца віцебскага праекта, у планах 2023 года ён застаецца».

Міністр прызнаў, што ў мінулую хвалю кавіду кісларод у бальніцах быў на мяжы.

«Расход кіслароду быў настолькі высокі, што мы забіралі магутнасці прамысловасці. І былі нават дні, калі мы трымалі ледзь не на галодным пайку прамысловасць.

Цяпер у нас створаныя запасы кіслароду, якія дазволяць перажыць пікавыя нагрузкі на працягу двух месяцаў», — падзяліўся чыноўнік.

Ці будуць да рэфендуму ўведзеныя санітарныя нормы з-за эпідэміі? Вось што адказаў Піневіч:

«Вы ўбачыце гэтыя нормы, адлюстраваныя ў рашэнні ЦВК, таму што мы іх узгаднілі. Яны досыць простыя. Яны накіраваныя на тое, каб зрабіць сацыяльнае дыстанцыяванне на ўчастках, калі мы пойдзем галасаваць. І тыя, хто будзе хварэць і выкажа жаданне прагаласаваць, будуць прымацаваныя да нашых стацыянарных закрытых участкаў, і наша задача выехаць».

Чытайце таксама:

Як звязанае разняволенне афіцыйнай кавіднай статыстыкі з рэферэндумам па Канстытуцыі?

Як лячыць амікрон у хатніх умовах? Запісалі парады доктара Мартава

Чаму так рэзка вырасла колькасць выпадкаў каранавіруса? Вось што адказалі ў Мінздароўя

«Хто мне дасць бальнічны з тэмпературай 37?» Расказваем, як працуюць беларусы ў разгар «амікрона»

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»7

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

«Гэта акт вайны»: кангрэсмен ЗША заявіў, што Расія атакавала НАТА10

Беларуска вярнулася з Польшчы і купіла сельскую школу, дзе раней вучылася — што яна там робіць?17

У Польшчы працуе каля 117 тысяч беларусаў3

Што робіцца з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Родным братам старажытнай царквы Навагрудка нечакана аказаўся храм з узбярэжжа Эстоніі — але невыпадкова2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»7

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць