Меркаванні

Чаму Макрон гаворыць з Пуціным пра Беларусь?

Пуцін і Макрон правялі ў Маскве вялікую сустрэчу, на якой абмяркоўвалі ў тым ліку і Беларусь, у прыватнасці, пытанне размяшчэння ў нашай краіне расійскай ядзернай зброі. Але чаму пра гэта Еўропа размаўляе не з Лукашэнкам? Разважае палітолаг Валер Карбалевіч.

Фота Kremlin.ru.

«Асноўная тэма сустрэчы была, канечне, не Беларусь, а сітуацыя вакол Украіны. І тут паказальны каментарый Пяскова, сэнс якога ў тым, што дамаўляцца трэба не з Францыяй, а з ЗША. Бо Расія лічыць сябе вялікай дзяржавай і дамаўляцца хоча з роўным сябе, з Амерыкай. Сустрэча ж з Макронам — гэта працяг звычайных двухбаковых адносін, гэта першае.

Другое — Расія хоча ўнесці раскол у заходні адзіны фронт. Таму ахвотна сустракаецца з прэм’ерам Венгрыі, які мае свой погляд, таму сустракаецца з Макронам, бо Францыя ж таксама прэтэндуе на асаблівую ролю ў НАТА. І чаму ж не паспрабаваць разбіць гэты адзіны еўрапейскі фронт? 

А Беларусь згадвалася проста бокам. Калі будзе дамова аб дээскалацыі, то вывад расійскіх войскаў з беларускай тэрыторыі лагічна выцякае з гэтага. Калі Расія гатовая ісці па гэтым шляху, то войскі вывядуць. Калі не — то пытанне завісне.

Але ж тут ёсць іншы момант: сёлета запланавана каля 20 сумесных беларуска-расійскіх вайсковых мерапрыемстваў. Таму магчыма, што адны вучэнні скончацца, пачнуцца іншыя, на іншых палігонах і з іншай тэхнікай. І войскі будуць выводзіць, пасля ўводзіць новыя, адпаведна, пастаянная прысутнасць расійскіх вайскоўцаў у Беларусі працягнецца».

Але Лукашэнка апошнім часам сам пастаянна выказваецца і пра сумесныя беларуска-расійскія ваенныя дзеянні ў выпадку «нападау Украіны на Данбас», і пра расійскую ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі. Навошта?

«Ён мусіць дэманстраваць сваю лаяльнасць і патрэбнасць Пуціну, — тлумачыць аналітык. — Для таго ён і бяжыць наперадзе паравоза, кажа пра тое, пра што не рашыўся б казаць сам Пуцін: пра ядзерную зброю, пра вайну. Расія ж на афіцыйным ўзроўні аднекваецца ад магчымай вайны, Лукашэнка кажа трохі іншае. Ён імкнецца менавіта даказаць сваю патрэбнасць Маскве, і робціь гэта так, як умее.

Але самастойнасць Лукашэнкі змяншаецца, безумоўна, і вырашаць, ці будзе ў Беларусі расійская ядзерная зброя, будзе зусім не ён. Але я не вельмі сур’ёзна ўспрымаю гэтую ідэю і не думаю, што Расія на гэта пойдзе».

Чытайце таксама:

 «Лукашэнку далі зразумець, што ён — адна з фігураў у вялікай гульні». Як звязаны «сірыйскі кейс» з перамовамі ў Маскве

Каментары

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць