Здарэнні

У аварыі пад Шчучынам загінулі 7-гадовая дзяўчынка і яе бабуля

У аўторак 15 лютага ў ДТЗ у Шчучынскім раёне загінулі сямігадовая дзяўчынка і яе 48-гадовая бабуля, паведамляе Следчы камітэт. Яны ехалі на таксі.

Аўтамабіль таксі пад кіраваннем 23-гадовага мужчыны рухаўся па трасе М6 з боку Менска. Недалёка ад вёскі Герніка Шчучынскага раёна пры павароце налева ён не саступіў дарогу мікрааўтобусу Volkswagen, з-за чаго аўтамабілі сутыкнуліся.

Аўтамабіль таксі апынуўся ў кювеце. Сямігадовая дзяўчынка — пасажыр таксі, загінула на месцы, а яе бабуля і кіроўца легкавушкі дастаўленыя ў рэанімацыю раённай бальніцы, дзе жанчына праз непрацяглы час памерла.

Кіроўца мікрааўтобуса атрымаў першую медыцынскую дапамогу, у шпіталізацыі ён патрэбы не меў.

Следчыя аглядаюць месца здарэння, дапытваюць сведак, плануецца прызначэнне некалькіх экспертных даследаванняў. У дачыненні да кіроўцы таксі распачатая крымінальная справа за парушэнне ПДР, што мела вынікам смерць. 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы3

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Спіс пунктаў выдачы шуфляў, каб дапамагчы камунальнікам чысціць дарогі і тратуары4

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска3

Вышыня снежнага покрыва складае ўжо да 40 см

Гарачую лінію адкрылі ў Мінску для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы3

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць