Былы дырэктар сталічнага ГУМа Аляксандр Крапак прысуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на 2 гады за злоўжыванне і перавышэнне службовых паўнамоцтваў, атрыманне хабараў.

Фота: Мінск-навіны
Згодна з артыкулам 46-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у даход дзяржавы спагнаная грашовая сума, якая адпавядае кошту здабытай злачынным шляхам маёмасці на дзень вынясення прысуду, памерам звыш 72,8 тыс. рублёў, паведамляе Генпракуратура.
Аляксандра Крапака затрымалі 2 лютага пры атрыманні хабару ў 2525 рублёў «за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю».
Каментары