Спорт

Вынікі лёсавання 1/8 фіналу Кубку Беларусі па футболе

У Доме футболу ў Мінску 13 жніўня прайшло лёсаванне 1/8 фіналу Кубку Беларусі, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі футболу.

Уладальнік Кубку Беларусі наваполацкі «Нафтан» сустрэнецца з мазырскай «Славіяй» - камандай, што прадстаўляе першую лігу (г.зн. Д2).

Пяціразовы чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ згуляе з ФК «Мінск». Можна сказаць, што генеральная рэпетыцыя гэтага кубкавага процістаяння пройдзе ўжо ў гэту нядзелю, калі каманды сустрэнуцца між сабой у Барысаве, у рамках 15-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе. Пачатак гэтага матчу а 19-й.

Адбудзецца адно дэрбі: ФК «Гомель» сустрэнецца з землякамі з – ДСК «Гомель», камандай, што сёлета прадстаўляе першую лігу.

Іншыя пары:

«Тарпеда» (Жодзіна) – «Верас» (Нясвіж, Д2)
«Граніт» (Мікашэвічы) – «Нёман» (Гродна)
МТЗ‑РІПА (Мінск) — «Полацк» (Д2)
«Дняпро» (Магілёў) — «Дынама» (Мінск),
«Белшына» (Бабруйск, Д2) – «Шахцёр» (Салігорск).

Каманды, пазначаныя першымі, правядуць першы матч дома.

Матчы 1/8 фіналу Кубку Беларусі па футболе пройдуць, калі скончыцца чэмпяінат. 11 лістапада — першыя гульні, 15 лістапада — матчы ў адказ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць2

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля скандалаў вакол няўдалых пастановак галоўнага балетмайстра Тэатра оперы і балета абвінавацілі ў плагіяце2

Адам Глобус: Мы павінны культываваць сталічнасць. Правінцыйнасці, вясковасці ў нас стае20

Урад Нікарагуа заявіў пра вызваленне зняволеных пад ціскам ЗША3

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам11

«Грубы імперыялізм». З'явіўся аналіз новай палітыкі ЗША вачыма лукашэнкаўскіх сілавікоў25

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА37

На Мінскім моры ўтварыліся таросы ФОТАФАКТ1

У інстаграме маштабная ўцечка, пацярпелі 17,5 мільёна карыстальнікаў

Дональд Трамп апублікаваў пост пра гатоўнасць ЗША дапамагчы Ірану7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць2

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць