Борыс Джонсан распрацаваў план з шасці пунктаў па супрацьдзеянні расійскаму ўварванню ва Украіну
«Недастаткова выказаць нашу падтрымку міжнароднаму парадку, заснаванаму на правілах, — мы павінны абараніць яго ад пастаянных спробаў перапісаць правілы з дапамогай ваеннай сілы», — заявіў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі.

Яго план, які выключае ваеннае ўмяшанне Захаду ў баявыя дзеянні ва Украіне, выглядае так:
— фарміраванне міжнароднай кааліцыі для аказання гуманітарнай дапамогі Украіне;
— падтрымка самаабароны Украіны;
— узмацненне эканамічнага ціску на Расію;
— прадухіленне «паўзучай нармалізацыі» расейскай дзейнасці на Украіне;
— умацаванне бяспекі і ўстойлівасці ва ўсім еўраатлантычным рэгіёне;
— выкарыстанне дыпламатычных шляхоў да дээскалацыі пры поўным удзеле Кіева.
У найбліжэйшыя дні Джонсан мае намер абмеркаваць свой план з лідарамі Канады, Нідэрландаў, Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі.
Каментары