Грамадства

ПВТ збірае інфармацыю пра айцішнікаў, якія пакінулі Беларусь пасля 24 лютага

Парк высокіх тэхналогій разаслаў лісты кампаніям-рэзідэнтам з патрабаваннем даць інфармацыю аб паказчыках дзейнасці пасля 24 лютага (дня нападу Расіі на Украіну). У прыватнасці, адміністрацыю парка цікавіць, колькі супрацоўнікаў з'ехала за мяжу, піша dev.by.

Кампаніі павінны запоўніць дасланую табліцу ўжо да 15.00 18 сакавіка і перадаць яе ў аддзел маніторынгу дзейнасці рэзідэнтаў. Ад іх патрабуюць пазначыць наступныя звесткі:

— колькасць работнікаў на 31 студзеня і 17 сакавіка;

— колькі штатных супрацоўнікаў працавалі дыстанцыйна з-за мяжы на 31 студзеня і 17 сакавіка;

— колькі было звольнена з 24 лютага па 17 сакавіка, у тым ліку колькі людзей перавялі ў замежныя офісы;

— колькі звальненняў чакаецца ў сакавіку-красавіку, у тым ліку з пераводам за мяжу;

— заказчыкі з якіх краін адмовіліся ад супрацоўніцтва;

— аб'ём недаатрыманай выручкі ад скасаваных і прыпыненых кантрактаў з 24 лютага, колькі яшчэ кантрактаў пад пагрозай зрыву;

— колькі грошай недапаступіла з-за праблем з банкаўскімі плацяжамі;

— якая запазычанасць па зарплаце, ці ёсць рызыка нявыплаты ў сакавіку-красавіку.

Нагадаем, раней паведамлялася, што рэзідэнты ПВТ атрымалі лісты ад адміністрацыі парка, у якіх паведамлялася пра тое, што рыхтуецца праект па змене ўмоў працы для ІТ-кампаній.

Сярод прапаноў: адтэрміноўка ад прызыву, мараторый на ўсе праверкі і крымінальныя справы ў IT па эканамічных артыкулах, зніжэнне падаходнага падатку да 9%, дапамога дзяржавы кампаніям па знешнегандлёвых плацяжах, дазвол выкарыстання крыптавалюты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты17

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША накіравалі Ірану план з 15 пунктаў па спыненні вайны3

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты17

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць