Усяго патроху

Зяленскі наведаў у шпіталі параненую дзяўчыну, якая закрыла брата сваім целам. Паглядзіце на яе рэакцыю

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў шпіталь, дзе ў адной з палат ляжала дзяўчына, якая падчас расійскага абстрэлу закрыла сабой маленькага брата. Паглядзіце, як гераічная ўкраінка адрэагавала на сустрэчу з прэзідэнтам.

Запіс з візіту ў шпіталь з’явіўся на афіцыйнай старонцы Зяленскага ў Facebook. Прэзідэнт Украіны наведаў параненых разам з міністрам аховы здароўя Віктарам Ляшко і сваім прэс-сакратаром Сяргеем Нікіфаравым.

Сярод ахвяр вайны, з якімі гутарыў Зяленскі, быў баец тэрабароны, што супрацоўнічаў з амерыканскім журналістам Брэнтам Рэно, які загінуў пад расійскім абстрэлам у Ірпені.

Таксама Зяленскі сустрэўся з сям’ёй Уласенка. Бацькі і трое дзяцей збеглі з гарадка Ворзель пад Кіевам. Падчас эвакуацыі яны трапілі пад расійскі абстрэл, і тады 16-гадовая Кацярына закрыла сваім целам 8-гадовага брата Ігара. Кацярына і яе маці атрымалі раненні.

Бачная радасць супрацоўнікаў шпіталя падчас сустрэчы з Зяленскім, а таксама шок Кацярыны, якая зусім не чакала пабачыць прэзідэнта. Збянтэжаная, дзяўчына распавяла Зяленскаму, што той зорка Тык-току і там «усё пра яго», а ён падарыў Кацярыне букет кветак.

У сваёй публікацыі ў Фэйсбуку Зяленскі аддаў даніну павагі ўсім параненым: «Сям’я Уласенка, што трапіла пад агонь ворага падчас эвакуацыі з Ворзеля. Яны абаранілі адзін аднаго сваімі целамі. Баец тэрытарыяльнай абароны. Кіроўца забітага ў Ірпені журналіста-дакументаліста Брэнта Рэно. І іншыя смелыя жыхары Кіеўшчыны. Ва ўсіх іх ёсць адно супольнае — любоў да Украіны і нязломная сіла духу. Выздараўлівайце хутка!» — напісаў ён. 

«Сем гадзін з мяшком на галаве». Вызвалены мэр Мелітопаля расказаў пра свае прыгоды і настроі на ўкраінскім Поўдні

Як беларусы перадавалі жыхарам памежнай украінскай вёскі гуманітарную дапамогу

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»14

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў краіны, якія пацярпелі ад закрыцця Армузскага праліва, накіраваць туды вайсковыя караблі4

У Пінску падчас рамонту дарогі пад асфальтам знайшлі старадаўні брук3

Сартуем смецце і адмаўляемся ад бензінавых аўто — але войны імкліва абясцэньваюць гэтыя намаганні і адкідваюць чалавецтва назад4

Памёр філосаф Юрген Хабермас2

«Рабі як Бацька!» У Наваполацку забаўляліся колкай дроў на цэнтральнай плошчы ФОТЫ12

«Мінскзялёнбуд» раскрытыкавалі за саджанне дрэваў у мёрзлую зямлю. Там адказалі

Пуцін прапанаваў Трампу вывезці ўзбагачаны ўран з Ірана ў Расію

На таргі выставілі арыштаваны Rolls-Royce2

З эфіру АНТ выразалі словы Лукашэнкі пра тое, што вызваленыя палітвязні змогуць застацца ў Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»14

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць