Улада

БХК: З юрыдычнага гледзішча справы аб гучных знікненнях у Беларусі раскрыты

«Калі б гэта было не так, мы б даўно атрымалі абвяржэнне палітычна матываванай версіі знікненняў».

З юрыдычнага пункту гледжання справы аб гучных знікненнях у Беларусі раскрыты.

Такую заяву зрабіў 17 жніўня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску юрыст праваабарончага грамадскага аб’яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт» Гары Паганяйла. «Асобы, якіх падазраюць ва ўчыненні гэтых злачынстваў, устаноўлены. Калі б гэта было не так, мы б даўно атрымалі абвяржэнне палітычна матываванай версіі знікненняў», — сцвярджае юрыст.

Ён адзначыў, што ўсе справы ў дачыненні да палітыкаў Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара, бізнесмена Анатоля Красоўскага і аператара Дзмітрыя Завадскага былі распачаты па факце забойства. «Тэрміны расследавання ў чарговы раз прадоўжаны на два месяцы — да пачатку кастрычніка», — сказаў Паганяйла.

«Здавалася б, знікненне Юрыя Захаранкі — экс‑міністра ўнутраных спраў, чалавека, які валодаў канфідэнцыйнай, сакрэтнай інфармацыяй, — павінна быць расследавана, гэтага патрабуюць інтарэсы дзяржавы. Аднак улада паказала, што яна рэальна не зацікаўлена ў расследаванні гэтай справы», — лічыць прадстаўнік БХК.

«Больш за тое, — дадаў ён, — крымінальная справа па факце знікнення Захаранкі была распачата толькі пасля знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага (Ганчар і Красоўскі зніклі на некалькі месяцаў пазней.— БелаПАН.). Натуральна, усе першапачатковыя сляды па выкраданні Захаранкі былі страчаны. Але справа нават не ў тым, што дзяржава праявіла нежаданне расследаваць гэтыя справы.

Справа ў тым, што дзяржава гэтым самым прадэманстравала найбольш рабочую і найбольш аптымальную версію — дачыненне вышэйшых службовых асоб да гэтых знікненняў». «Толькі гэтым можна растлумачыць бяздзейнасць як следчых органаў, так і кантралюючых органаў, і ў цэлым службовых асоб па расследаванні злачынстваў», — лічыць Паганяйла.

***

Дзесяць гадоў таму ў Беларусі зніклі без вестак адразу тры чалавекі, двое з якіх былі апазіцыйнымі палітыкамі. Так, 7 мая 1999 года знік былы міністр унутраных спраў генерал Юрый Захаранка, а 16 верасня — былы кіраўнік Цэнтрвыбаркама Віктар Ганчар і яго сябар, бізнесмен Анатоль Красоўскі. Праз год, 7 ліпеня, знік аператар расійскага тэлеканала ОРТ (зараз — Першы канал), былы асабісты аператар Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый Завадскі.

Сяргей Пульша, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Было б пажадана, каб Трамп прыляцеў ва Украіну самалётам

Вялікі «Зубр» і пустая Плошча. Гісторыя жыцця Андрэя Пятрова16

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым12

Туск: ЗША гатовыя паслаць войскі на тэрыторыю Украіны

Ціханоўская прызналася, што абавязкова глядзіць навагодні тэлезварот Зяленскага1

Прызналі небяспечнымі для здароўя шпікі, вырабленыя цэментным заводам6

Пытанне адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй так дагэтуль і не вырашана1

У ганконгскага грыпу з'явілася новая разнавіднасць4

МЗС Польшчы: Сярод памілаваных сёння Лукашэнкам — палякаў няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць