Тры крыніцы паведамілі агенцтву Bloomberg, што ЕС вывучае план перадачы Кіеву маёмасці расійскіх прадпрымальнікаў, каб Украіна выкарыстала гэтыя сродкі для аднаўлення разбуранага ў выніку нападу Расіі.

Bloomberg даведаўся аб плане ЕС перадаць актывы расійскіх бізнесменаў Украіне. Тры крыніцы паведамілі агенцтву, што ЕС вывучае план перадачы Кіеву маёмасці расійскіх прадпрымальнікаў, каб ён мог аднавіць Украіну.
Ініцыятыва знаходзіцца «на вельмі ранняй стадыі» распрацоўкі, рашэнне з гэтай нагоды пакуль не прынятае, паведамляе агенцтва.
У адказ на просьбу пракаментаваць гэтыя звесткі прэс-сакратар кіраўніка Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен Эрык Мамер заявіў, што пакуль актывы «толькі замарожаныя», а сама фон дэр Ляен не прасіла вывучыць гэтае пытанне.
ЕС увёў санкцыі супраць дзясяткаў расійскіх прадпрымальнікаў і топ-менеджараў кампаній, у тым ліку кіраўніка «Раснафты» Ігара Сечына, заснавальніка USM Holdings Алішэра Усманава, акцыянера НОВАТЭКа Генадзя Цімчанкі і кіраўніка «Северсталі» Аляксея Мардашова. Ім забаранілі ўязджаць на тэрыторыю Еўрасаюза, а іх актывы, у тым ліку долі ў кампаніях, рахункі і нерухомасць, замарозілі.
У якасці адной з прычын увядзення санкцый Брусэль называў удзел некаторых з гэтых прадпрымальнікаў у сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 9 сакавіка. На ёй абмяркоўвалася далейшае ўзмацненне заходніх санкцый.
-
У Амурскай вобласці Расіі дзяўчына выпадкова выкінула $75 тысяч. Увішныя суседзі знайшлі на сметніку: частку прапілі, на рэшту купілі дом
-
У ахоўніка Пуціна заўважылі ў руках невядомую прыладу. Эксперты вызначылі яго як дрон-перахопнік
-
Стральба ў хмарачосе на Манхэтане: забітыя чатыры чалавекі, стралок застрэліўся
Цяпер чытаюць
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары