Свет

МЗС: Беларусь да 15 красавіка будзе пускаць без віз усіх, хто ратуецца ад вайны ва Украіне

Замежнікаў, якія спрабуюць пакінуць зону баявых дзеянняў, у Беларусь пусцяць без віз. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз, піша Zerkalo.io.

Фота: Reuters.com

— У сувязі з сітуацыяй кіраўніцтвам краіны ў парадку выключэння прынятае рашэнне аб дазволе бязвізавага ўезду на тэрыторыю Беларусі з Украіны, знаходжанне і наступны выезд з Беларусі да 15 красавіка 2022 года ўключна ўкраінцаў і грамадзян іншых замежных дзяржаў, якія спрабуюць пакінуць зону баявых дзеянняў, — паведаміў Анатоль Глаз.

Варта адзначыць, што для паездак у Беларусь візы ўкраінцам і раней не былі патрэбныя. Што тычыцца грамадзян іншых краін, то для іх правілы бязвізавага ўезду дзейнічалі толькі пры перасячэнні мяжы паветраным шляхам.

Сёння Беларусь абвясціла, што 12 украінскім дыпламатам прапанавана пакінуць нашу краіну. Ва ўкраінскім дыпламатычным прадстаўніцтве працаваць будзе дазволена паслу і 4 дыпламатам. Консульства Украіны ў Брэсце таксама будзе закрытае.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць