Усяго патроху55

І пры паваленым Яновічавым плоце...

Гомельскія актывісты маладзёжнага дэмакратычнага руху дапамогуць аднавіць культурныя і архітэктурныя помнікі ў Крынках.

19 жніўня на тэрыторыі гміны Крынкі Падляскага ваяводства Польшчы пройдзе міжнародны валанцёрскі лагер «Адновім мультыкультурную гармонію», удзел у якім возьмуць актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Гомельскі дэмакратычны форум».

Як паведаміў БелаПАН беларускі каардынатар праекта Пётра Кузняцоў, мерапрыемства стала магчымым дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву аб’яднання на карысць зямлі падляскай «Друмля» і Гомельскага дэмакратычнага форуму. Абедзве арганізацыі ўжо былі ўдзельніцамі аналагічнага праекта летась, і ў сувязі з яго поспехам было прынята рашэнне аб працягу праграмы.

Паводле слоў Кузняцова, на працягу двух тыдняў валанцёры з Беларусі, Германіі і Польшчы будуць займацца аднаўленнем культурных і архітэктурных помнікаў на тэрыторыі гміны Крынкі Падляскага ваяводства.

Галоўнай мэтай праекта з’яўляецца фарміраванне разумення ў сучаснай моладзі Еўропы каштоўнасці агульнай гісторыі, цярпімасці да прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей і культур, павагі да прадстаўніком іншых народаў і іх гісторыі. «З гэтага пункту гледжання Крынкі, якія цяпер знаходзяцца пад польскай юрысдыкцыяй, з’яўляюцца ледзьве ці не ідэальным месцам. Гэтая мясцовасць — гістарычна шматкультурны і шматнацыянальны рэгіён. На працягу стагоддзяў тут кампактна пражывала беларускае, польскае, літоўскае і яўрэйскае насельніцтва», — растлумачыў беларускі каардынатар.

Паводле яго слоў, падчас Другой сусветнай вайны большасць мясцовых жыхароў‑яўрэяў былі знішчаны ў гета, і на гэты час у Крынках няма яўрэйскага насельніцтва. Таму аднаўляць мультыкультурную гісторыю мясцовасці валанцёрам давядзецца па крупінках успамінаў нешматлікіх відавочцаў і матэрыяльных сведчанняў, што захаваліся.

Падчас праекта плануецца апытаць мясцовых жыхароў, сістэматызаваць атрыманыя звесткі, правесці аднаўленчыя і кансервацыйныя работы на мясцовых яўрэйскіх могілках (кіркуце) і ў будынку мясцовай сінагогі.

Алена Германовіч, БелаПАН

Каментары5

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв16

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці4

Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25

У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8

Паваленыя дрэвы і разбураныя дахі — МНС расказала пра наступствы начной непагадзі1

Ярмак падзякаваў Меланіі Трамп за ліст Пуціну ў абарону дзяцей, хоць Украіна ў лісце не згадваецца ні разу3

Чарга аўто на польска-беларускай мяжы не змяншаецца1

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв16

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць