Навука і тэхналогіі

Брытанцы маюць перадаць Украіне магутныя супрацькарабельныя ракеты «Гарпун». Што пра іх вядома?

Лондан рыхтуецца перадаць Украіне супрацькарабельныя ракеты, паведамляе The Times.

Фота: Вікіпедыя

Па словах брытанскага прэм'ер-міністра Борыса Джонсана, яны спатрэбяцца для абароны Адэсы.

У Вялікабрытаніі мяркуюць, што спыненне расійскага наступлення пад Кіевам — заслуга брытанска-шведска-фінскіх гранатамётаў NLAW (супрацьтанкавыя ракеты). Цяпер войскі Расіі канцэнтруюцца на поўдні, таму Украіне патрэбны супрацькарабельныя ракеты, каб не дазволіць расіянам высадзіць дэсант пад Адэсай.

Размова можа ісці пра пастаўкі амерыканскіх ракет Harpoon.

«Гарпун» — правераная супрацькарабельная ракета, адна з самых эфектыўных. Яе вырабляюць на прадпрыемствах карпарацыі «Боінг». Такую назву зброя атрымала па асацыяцыі са старой рыбацкай прыладай.

Гэта малагабарытная ракета, яе хуткасць меншая за хуткасць гуку. Яна мае бранябойную баявую частку вагой 225 кілаграмаў, далёкасць дзеяння — ад 90 да 280 кіламетраў.

Ракета існуе ў некалькіх варыянтах — авіяцыйнага базіравання (AGM-84), карабельнага (RGM-84) і для запуску з падводных лодак (UGM-84).

«Гарпун» можа атакаваць двума спосабамі: гарызантальна, рухаючыся паралельна вадзе на вышыні два-чатыры метры ці рабіць манеўр, падымаючыся на вышыню да 1800 метраў і пікіруючы на цэль. Другі спосаб быў распрацаваны для атакі на падводныя лодкі, якія ўсплылі, і невялікія манеўраныя катары.

Украіна напярэдадні вайны распрацавала ўласную супрацькарабельную ракету «Нептун», прайшлі яе выпрабаванні, але пакуль няясна, ці «Нептуны» паспелі заступіць на баявое дзяжурства. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў29

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

Украінцы атакавалі завод у Удмурціі, на якім робяць «Іскандэры» і «Арэшнік»3

Міністр спорту заклікаў УЕФА дазволіць зборнай Беларусі гуляць дома, як Ізраілю. Але Ізраіль дома пакуль не гуляе4

Трамп дадаў яшчэ 10% тарыфаў на ўвесь імпарт пасля прызнання ранейшых мытаў незаконнымі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў29

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць