Грамадства11

У Беларусі набыў моц закон аб крэдытных гісторыях

Сёння набыў моц закон Рэспублікі Беларусь «Аб крэдытных гісторыях», падпісаны прэзідэнтам 10 лістапада 2008 года.

Закон накіраваны на ўмацаванне плацежнай дысцыпліны, павышэнне зацікаўленасці фізічных і юрыдычных асоб у належным выкананні абавязацельстваў перад Нацыянальным банкам, банкамі, нябанкаўскімі крэдытна‑фінансавымі арганізацыямі рэспублікі, на зніжэнне крэдытных рызыкаў і павышэнне эфектыўнасці працы банкаўскай сістэмы краіны.

Закон закліканы ўдасканальваць крэдытныя адносіны ў Беларусі, абарону крэдытораў, зніжаць крэдытныя рызыкі банкаў і рызыкі невяртання сродкаў па ўкладах, так як крэдыты выдаюцца ў асноўным за кошт укладчыкаў.

Крэдытныя гісторыі — гэта своеасаблівае дасье фінансавых ўзаемаадносін паміж пазычальнікам (фізічнай ці юрыдычнай асобай) і банкам.

У Нацыянальным банку створана і дзейнічае інфармацыйная сістэма «Крэдытны рэгістр». Гэта сістэма звестак аб крэдытных дагаворах, на падставе якіх фарміруюцца крэдытныя гісторыі і даюцца крэдытныя справаздачы.

Законам пашыраны пералік дагавораў, звесткі аб выкананні абавязацельстваў па якіх уключаюцца ў крэдытныя гісторыі. Гэта крэдытныя дагаворы, дагаворы пазыкі, закладу, гарантыі і паручыцельства. Пры гэтым няма абмежаванняў па суме крэдыту, пры павышэнні якой даюцца звесткі.

Згодна з законам Нацбанк фарміруе крэдытныя гісторыі на падставе звестак, якія даюць банкі. Гэтыя звесткі можа запытаць любая юрыдычная і фізічная асоба, замежная арганізацыя.

Звесткі даюцца Нацбанкам на падставе дагавора аказання інфармацыйных паслуг за ўзнагароджанне з пісьмовай згоды суб’екта крэдытнай гісторыі. Дзяржорганам такія звесткі выдаюцца бясплатна.

У той жа час пры выкарыстанні крэдытных гісторый Нацбанк і банкі абавязаныя забяспечыць абарону звестак, якія ў іх утрымліваюцца.

Суб’екты крэдытных гісторый на працягу года бясплатна могуць адзін раз атрымаць доступ да сваёй крэдытнай гісторыі, а таксама большую колькасць разоў — на падставе дагавора аб аказанні інфармацыйных паслуг. Акрамя таго, яны маюць права запатрабаваць выпраўлення недакладных звестак у крэдытных гісторыях.

З 1 студзеня 2009 года на ўсіх крэдытаатрымальнікаў у Беларусі фарміруюцца крэдытныя гісторыі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так14

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Усе навіны →
Усе навіны

Гіпермаркет Green у мінскім ГЦ «Скала» закрылі

«Калгас у краіне ва ўсім. Чаму тут павінна быць выключэнне?» Беларусаў абурылі туалетныя кубачкі з мылам на чыгунцы14

У пагоні за экалагічнасцю ў Францыі пачалі будаваць з утрамбаванай зямлі8

Адзін з каналаў Мікіты Мелказёрава адрадзіў Івулін9

Ці даваць Колю Лукашэнку дадатковую стыпендыю, будзе вырашаць яго маці і нявестка Ганна Сялук24

Міжнароднае энергетычнае агенцтва прапанавала грунтоўна залезці ў нафтавыя рэзервы1

Памёр Валерый Сацукевіч

Сербская авіякампанія зноў стала лётаць у Расію праз Беларусь4

Дураў праз абвал кошту Telegram страціў дзве траціны свайго багацця10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так14

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць