Свет

Эксперт: Удар па «Маскве» мае сімвалічнае і ваеннае значэнне

Прафесар Майкл Петэрсан, дырэктар вывучэння марскога патэнцыялу Расіі пры Ваенна-марскім каледжы ЗША, сказаў BBC, што пакуль рана казаць аб тым, наколькі моцная шкода нанесеная крэйсеру «Масква», але падобна, што ўкраінцам удалося здабыць важную перамогу на моры.

«Я думаю, яна мае і сімвалічнае, і ваеннае значэнне, — кажа спецыяліст. — Гэта флагман расійскага Чарнаморскага флоту, ён ужо крыху састарэў, але гэта ўсё яшчэ сімвал расійскай ваеннай моцы на Чорным моры».

Украінцы страцілі свой флот у 2014 годзе пасля анэксіі Крыма, таму, лічыць Петэрсан, сам факт таго, што ўкраінцы могуць наносіць такія ўдары, надзвычай сімвалічны і балючы для расійскага кіраўніцтва. Цяпер расійскі флот можа адчуць неабходнасць дзейнічаць на большым аддаленні ад украінскага берага.

«Гэта можа паўплываць на магчымасці прамой агнявой падтрымкі войскаў і супрацьпаветранай абароны прыбярэжных раёнаў. Я лічу, што гэта прымусіць расійскіх маракоў двойчы падумаць», — заключае Майкл Пэтэрсан.

Чытайце таксама:

Украінцы знішчылі флагман Чарнаморскага флоту — ракетны крэйсер «Масква»

Каментары

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме6

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 118

Ідзе пацяпленне, хутка будзе не халадней за мінус 14

Жыхары літоўскай вёскі шакаваныя: гаспадары паехалі ў Беларусь і пакінулі сабаку на ланцугу ў маразы3

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё58

Лаўроў заявіў, што ў НАТА сур'ёзна рыхтуюцца да вайны з Расіяй10

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме6

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць