Свет55

Ва Украіне хэйцяць Ціну Караль праз песню пра святло і цяпло. Яна запісала пакаяннае відэа

Украінская спявачка Ціна Караль сутыкнулася з рэзкай крытыкай з боку карыстальнікаў інтэрнэту праз песню пра адсутнасць электрычнасці, вады і цяпла ў дамах украінцаў. Артыстцы нават давялося публічна адказваць на абвінавачанні, піша УНІАН.

Ціна Караль. Фота: instagram.com/tina_karol

Нядаўна Ціна Караль апублікавала відэа, на якім яна выконвае песню са словамі пра тое, што нават без святла і цяпла ў людзей застаюцца дабрыня, адзінства і сям’я. Аднак на фоне цяжкай сітуацыі ў энергасістэме краіны многія ўспрынялі гэты трэк негатыўна.

@tinakarol Та в нас є добро #тінакароль #tinakarol ♬ оригінальний звук - Tina Karol

У каментарах карыстальнікі абвінавачвалі спявачку ў недарэчнасці цяпер падобнай творчасці, адарванасці яе ад рэальнасці і нават пісалі, што такой песняй яна «пахавала кар’еру». Некаторыя ставілі пад сумнеў, для каго наогул гэта ўсё прызначана, сцвярджаючы, што такая песня цяпер выглядае як насміханне з людзей.

У адказ Ціна Караль напісала ў сваім тэлеграм-канале, што песня зусім не новая — ёй ужо каля двух гадоў, а выпусціў яе аўтар Даніла Гарадзецкі яшчэ вясной 2023 года. Спявачка патлумачыла, што яе мэтай было хаця б крыху падтрымаць людзей і «дадаць святла ў душы».

Відэа з прабачэннем яна апублікавала ў сацсетках.

Караль падкрэсліла, што зараз цяжка ўсім без выключэння — холадна, непрыемна і сумна. Паводле слоў спявачкі, галоўны сэнс песні — пра чалавечае цяпло і ўзаемную падтрымку. Ціна Караль таксама адзначыла, што сама карыстаецца генератарам, але аплачвае яго працу за ўласныя грошы, і, як і ўсе, змагаецца з крызісам.

Абвінавачанні ў тым, што песня нібыта была замоўлена ўладамі, яна назвала абсалютнай недарэчнасцю.

Каментары5

  • Ва Украіне
    21.01.2026
    Гавораць, што яна выконвае на замову улады, уго. А ТЦК не хэйцяць ва Украіне? Ва Украіне працуе дзясяткі тысячаў ботаў, багата з іх курсанты з Беларусі, якія ротамі сядзяць там, ва Украіне, і пішуць як быццам яны украінцы. Можа для каго гэта будзе навіна.
  • Эх
    21.01.2026
    Не пакаяннае, а тлумачальнае. І Ціну многія ў каментарах падтрымалі.
  • Боты Франака
    21.01.2026
    Ва Украіне, приветствую, коллега

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

Клецк застаўся без вады. Не вытрымалі 50‑гадовыя трубы 3

У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць10

На змену цыклону «Леоні» прыйдзе антыцыклон «Даніэль»3

Трамп папрасіў Пуціна на тыдзень спыніць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў7

«За дзень атрымліваю ад 200 да 1 200 BYN». Пра сваю працу расказаў прамысловы альпініст3

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін «Мандарын»

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца21

Найбуйнейшая прыватная сетка АЗС у Беларусі можа стаць амерыканскай5

На Кубе засталося запасаў нафты на два-тры тыдні9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць