Меркаванні

Спыняцца на 1905-м або пойдуць у 1917-ы? Віталь Цыганкоў пра дылему Пуціна

Парадаксальным чынам памкненні расійскіх «ястрабаў» супадаюць з памкненнямі тых, хто хоча развалу Расіі, піша ў сябе ў Фэйсбуку журналіст Віталь Цыганкоў.

Збітая вежа расійскага танка. Фота 93-й механізаванай брыгады Узброеных сіл Украіны.

З таго, што нам вядома пра Пуціна — гэта чалавек даволі нерашучы, схільны да хістанняў і чужых ўплываў. Як казаў ягоны колішні блізкі сябар банкір Пугачоў, «цяперашняе меркаванне Пуціна — гэта меркаванне таго, хто апошні выйшаў з яго кабінета». Як казаў Няўзораў яшчэ задоўга да вайны — «Пуцін заўсёды паміж барыкадамі, ніколі не становіцца на нейкі бок. Ён стаіць, расставіўшы ногі па абодва бакі барыкады, і таму сваёй машонкай якраз дакранаецца да вярхушкі барыкады» (цытую не даслоўна, але блізка па сэнсе). Таксама Пугачоў даволі шмат прыводзіў прыкладаў, як Пуцін не любіць чытаць вялікія тэксты, заўсёды просіць «раскажы мне ў двух словах» (гэта да тэмы пра паўнату інфармацыі, якой ён валодае).

Гэта я да чаго? Да таго, што няма такога, каб Пуцін прыняў рашэнне і прэ як танк. Калі ён сустракае на сваім шляху складанасці і супраціў, ён спыняецца, аглядаецца вакол, пачынае шукаць і ацэньваць варыянты. А побач з ім віруе «калектыўны Распуцін», які мае доступ да цела і мозга, і члены якога змагаюцца за права пашырыць свой уплыў і схіліць Пуціна ў бок таго ці іншага рашэння.

Цяпер якраз адно з такіх раздарожжаў, калі ўмоўны Крэмль вырашае, што рабіць далей. Працягваць (узмацняць) вайну альбо неяк дэ-факта яе згортваць. Падаць народу хоць штосьці ў якасьці «перамогі», зафіксаваць тое, што захапілі, запатрабаваць адмены санкцыяў у абмен на мір. Нейкі варыянт 2014 года, калі адхапілі частку ўкраінскай тэрыторыі, стварылі там ДНР і на гэтым спыніліся.

«Патрыёты», дарэчы, дагэтуль не могуць дараваць Пуціну 2014-ы, кажучы, што тады можна было захапіць палову Украіны без цяперашніх праблем. Гэтая «партыя вайны» (назавём яе такім звыклым вызначэннем) хоча вайны да канца. Гэтыя людзі пішуць звароты да вярхоўнага галоўнакамандуючага, заяўляюць пра неабходнасць масавай мабілізацыі і афіцыйнага абвяшчэння вайны Украіне (каб можна было законным чынам дасылаць любую колькасьць мабілізаваных на вайну).

І тут парадаксальным чынам памкненні расійскіх «ястрабаў» супадаюць з памкненнямі тых, хто хоча развалу Расіі. Справа ў розным разуменні той самай фармулёўкі «да канца». Расійскія шавіністы «канец» бачаць у выглядзе сваёй перамогі, а тыя людзі ва ўсім сьвеце, якія прагнуць поўнай, а не частковай паразы Расіі, якраз перакананыя, што «вайна да канца» — менавіта тое, што да разгрому Расіі і прывядзе. У гэтым сэнсе, чым далей працягваецца вайна — тым болей шанцаў на поўны ваенны і эканамічны разгром Расіі.

То-бок цяпер Расія выбірае: альбо спыніцца недзе на гістарычным моманце лакальнай паразы ў вайне з Японіяй 1905 года — непрыемна, моцны ўдар па прэстыжы, дэманстрацыя ганебнага стану войска і дзяржавы, але не фатальна. Альбо пайсці далей, у 1914 год, калі сусветная вайна і яе вынікі разбураць дашчэнту саму дзяржаву, яе эканоміку, палітычную і сацыяльную структуру.

Каментары

Цяпер чытаюць

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным13

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Усе навіны →
Усе навіны

«Паўгода чакання, мінус $1200 — і ніякай візы». Як беларусы зараз адкрываюць «шэнген»5

Маладую выпускніцу гістфака з Ліды, якая мае бізнэс у Расіі, асудзілі за Гаюна9

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска13

Маньяка з Коўна гераічна затрымалі простыя гараджане17

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы5

Мульт пра генацыд рэптылій багатымі жывёламі б'е рэкорды ў сусветным пракаце. Некаторыя бачаць алюзію на Палесціну15

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі34

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным13

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць