Грамадства

Ціханоўская: Еўропа перамагла Гітлера не «прымірэннем», а рашучымі і ўзгодненымі дзеяннямі

Сёння ў нідэрландскім Мідэлбургу прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ разам з прапраўнучкай славутага амерыканскага прэзідэнта Франкліна Дэлана Рузвельта ўручылі Святлане Ціханоўскай медаль чатырох свабод імя Рузвельта. Ціханоўская, як звычайна, прысвяціла гэтую ўзнагароду ўсім беларусам, якія змагаюцца за вызваленне Беларусі і выступіла з невялікай прамовай.

Святлана Ціханоўская з іншымі лаўрэатамі прэміі, а таксама каралём і каралевай Нідэрландаў

У прыватнасці, Ціханоўская сказала:

«Я ведаю, што гэтая ўзнагарода — для тысяч людзей, якія змагаюцца з гвалтам у Беларусі і ва ўсім свеце. Хачу падзяліцца з вамі словамі беларускага філосафа Уладзіміра Мацкевіча, які цяпер адзін з многіх нявінных людзей за кратамі. Ягоны галоўны ўрок для ўсіх нас быў вельмі простым, але рэвалюцыйным. Ён сказаў: называйце рэчы сваімі імёнамі.

Дарагія сябры, інакш і не скажаш: аўтарытарныя рэжымы сёння — абсалютнае зло. Гэтае зло расце як хвароба, і яно не спыніцца ў Беларусі і ва Украіне.

Я малюся, каб гэтага не адбылося — але могуць быць і іншыя ахвяры. Польшча? Літва? Нідэрланды? Вы ведаеце, гэта ўсяго 2,5 гадзіны палёту з Украіны ці Беларусі.

Пытанне, якое мы павінны задаць, заключаецца ў тым, што мы павінны зрабіць, каб здабыць свабоду.

Гісторыя ведае адказ.

Еўропа здабыла свабоду ад Гітлера не з дапамогай палітыкі «прымірэння», а з дапамогай рашучых і адзіных дзеянняў супраць гітлераўскага рэйха. Толькі калі свет аб'яднаецца ў барацьбе са злом, тады мы зможам перамагчы. Не будзем забывацца, што салідарнасць і чалавечнасць — наша галоўная сіла. Менавіта яна адрознівае нас ад абсалютнага зла».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы: Ёсць толькі адзін прэзідэнт, і яго імя Нікалас Мадура20

Кітайская кампанія BYD абагнала Tesla і стала найбуйнейшым у свеце прадаўцом электрамабіляў5

«Праз пяць хвілін ужо ведаў міністр». Саладуха расказаў пра страшную аварыю год таму3

Латушка пасля захопу Мадура агучыў адзіны сцэнар для атачэння Лукашэнкі14

Бабарыка расказаў, якую параду яму даў просты чалавек, які застаўся ў Беларусі52

Трамп пра Мачада: У яе няма падтрымкі ўнутры краіны, хоць яна вельмі мілая жанчына14

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае29

Як сачылі за Мадура?10

Нобелеўская лаўрэатка Марыя Карына Мачада: Мы гатовыя ўзяць уладу ў Венесуэле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць