Грамадства

Абвешчаны першы прысуд па справе «Тутбая»

Выйшла на волю затрыманая па справе «Тутбая», менеджарка праекта TAM.BY, дырэктарка RocketData Дар'я Данілава.

Пра гэта напісала дачка Юрыя Зісера і Юліі Чарняўскай Яўгенія.

Паведамляецца, што Данілавай прысудзілі год і чатыры месяцы калоніі. Яе прызналі вінаватай па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».) Улічваючы тэрмін, праведзены ў СІЗА, Дар'ю адпусцілі ў зале суда.

Гэта першы прысуд па «справе TUT.ВY».

Дар'я Данілава была за кратамі больш за 11 месяцаў. Яе арыштавалі 18 мая 2021 года па «справе Тутбая».

Усяго па гэтай справе былі затрыманыя ў маі 2021 года 15 чалавек. У сакавіку былі выпушчаныя з СІЗА рэдактарка партала Вольга Лойка, Аляксандр Дайнека — намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях, Андрэй Аўдзееў — менеджар Publisher Box.

У СІЗА застаюцца 4 тутбаеўцы: галоўны рэдактар Марына Золатава, генеральны дырэктар Людміла Чэкіна, журналістка Алена Таўкачова, галоўны інжынер Ала Лапатка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомельскім ЗАГСе расказалі пра самае незвычайнае вяселле: раніцай пасля першай шлюбнай ночы жаніх збег з падоранымі грашыма2

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко6

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць