Эканоміка

Этнавёску на радзіме Юрыя Чыжа прадаюць, але браць пакуль ніхто не хоча

Новага ўласніка шукае адзін з самых цікавых турыстычных аб'ектаў калісьці магутнага і набліжанага да ўлады, а цяпер апальнага бізнэсмена Юрыя Чыжа — недабудаваны культурна-этнаграфічны комплекс «Сабалі» ў Бярозаўскім раёне. Інфармацыя пра гэта з'явілася на аўкцыённай пляцоўцы «Белрэалізацыя», піша realt.by.

Аб'ект прыдарожнага сэрвісу знаходзіцца побач з вёскай Сабалі ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Гэты комплекс — стылізаваная беларуская вёска. Тут пабудавалі з дзясятак драўляных дамоў, у якіх планавалі адкрыць музей. Таксама ў склад лота ўваходзіць недабудаваны гатэль.

Комплекс размешчаны на 101-м кіламетры трасы М1 (Брэст — Масква) на беразе невялікага возера. Плошча ўсяго ўчастка — 2 гектара. Комплекс пачалі будаваць у 2012 годзе і збіраліся завяршыць за 3 гады.

Паводле першапачатковага праекта, комплекс «Наш родны кут Сабалі» павінен быў уключаць у сябе гатэль, рэстаран, этнаграфічны музей, аўтастаянку, ферму буйной рагатай жывёлы і лыжаролерную трасу. Уладальнікам аб'ектаў афіцыйна з'яўляецца кампанія «Буслоўка», звязаная з чыжоўскім «Трайплам». Цяпер яна знаходзіцца ў банкруцтве, таму маёмасцю кіруе фірма «ПроБанкрот».

З апошніх таргоў пачатковы кошт комплекса (дарэчы, Сабалі — малая радзіма Юрыя Чыжа) знізіўся на 60%. Цяпер яна складае 1,9 мільёна рублёў (каля 750 тысяч даляраў).

Электронныя таргі, запланаваныя на 20 траўня, будуць ісці на паніжэнне. Мінімальная сума, за якую можна будзе набыць турыстычны аб'ект — 1,1 мільёна рублёў.

Фірму «Трайпл» Юрый Чыж заснаваў у лістападзе 1992 года. Спачатку «Трайпл» займаўся аптовым гандлем прамысловымі і харчовымі таварамі, але пасля маштаб дзейнасці пашыраўся, ахопліваў усё новыя сферы і ўрэшце, дзякуючы кантактам ва ўладных сферах і блізкасці Чыжа да Лукашэнкі, ператварыўся ў цэлую бізнэс-імперыю.

Але ўсё скончылася ў сакавіку 2016 годзе, калі Чыж быў затрыманы КДБ па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Праз нейкі час ён выйшаў на волю, але пасля быў арыштаваны зноў. Яго бізнэс банкрутуе, у ліпені 2021-га ў дачыненні да «Трайпла» пачалася працэдура санацыі. У мінулым годзе Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога «Трайпл» абавязаны вярнуць у бюджэт суму льгот і прэферэнцый, якія дзяржава давала яму яшчэ ў 2008 годзе па некаторых аб'ектах.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м2

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м

Усе навіны →
Усе навіны

У чарзе на мяжы Польшчы з Беларуссю з'явіліся «жорыкі». Хто гэта і чаму іх не любяць?14

У Расіі цяпер могуць пераследаваць за экзамен па англійскай мове IELTS5

Чыноўнік заявіў, што моладзь хоча працаваць нармальна — «як рускія»18

Расійскія бомбы канчаткова разбурылі будынак Херсонскай адміністрацыі10

Польскія памежнікі зноў прымаюць аўтобусы з Беларусі

Кіслы звальняў супрацоўнікаў «Варгеймінга», якія падтрымалі напад Расіі на Украіну12

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў11

На Камароўскім рынку ў Мінску з’явіліся першыя беларускія маліны

Дэпутат у Сейме Латвіі заявіў з трыбуны, што «нас больш, руская мова — наша мова», і паказаў непрыстойны жэст10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м2

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць