Украінскія ўлады не пацвердзілі інфармацыі пра знішчэнне расійскага фрэгата
Украінскія ўлады не пацвердзілі інфармацыі пра знішчэнне расійскага фрэгата, якую ўчора распаўсюдзілі мясцовыя СМІ Адэсы.

Адэскае выданне «Думская» піша, што каля вострава Змяіны загарэўся расійскі фрэгат «Адмірал Макараў». Па папярэдніх звестках, пісалі журналісты, прычынай пажару стала пападанне супрацькарабельнай ракеты «Нептун».
Народны дэпутат Аляксей Ганчарэнка сцвярджаў тое самае.
«Мы не валодаем такой інфармацыяй», — пракаментаваў сітуацыю прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.
13 красавіка ракетамі «Нептун» быў знішчаны флагманскі ракетны крэйсер «Масква».
Каментары