Ежа

Дадайце гэтую спецыю ў каву — і вы заўсёды будзеце так рабіць

Кава — адзін з самых папулярных напояў, і шмат людзей не ўяўляюць без яе сваю раніцу. А ці ведалі вы, што кава можа дзейнічаць яшчэ эфектыўней? Дастаткова толькі дадаць у яе адзін вядомы інгрэдыент.

Фота: pixabay.com

Аматары кавы падзяляюцца на дзве асноўныя катэгорыі. Першая з іх любіць моцную і горкую каву, другая — дадае ў яе цукар, малако, вяршкі ці іншыя прадукты, што робяць смак кавы трохі мякчэйшым.

Некалькі гадоў таму была вельмі папулярнай кава з маслам і какосавым алеем, пазней настала чарга кавы з соллю. А зараз параім вам паспрабаваць дадаць у каву дробку карыцы — гэта не толькі палепшыць яе смак, але і ў некаторых выпадках зробяць каву больш карыснай для здароўя.

У карыцы шмат антыаксідантаў, яна мае супрацьвірусныя, антыбактэрыяльныя і супрацьгрыбковыя ўласцівасці. Гэта цудоўны сродак ад пякоткі, нястраўнасці, спецыя, багатая на кальцый, магній, калій, фосфар і вітамін К. У дадатак, карыца можа зніжаць узровень цукру ў крыві.

Але ж карыца — гэта яшчэ не ўсё. Паспрабуйце падчас заварвання кавы дадаць у кубак шкарлупіну ад яек, і тады кальцый у шкарлупіне прыбярэ кіславаты ці горкі прысмак кавы і дапаможа раскрыць яе смак.

Лепей за ўсё выбіраць шкарлупіну ад вараных яек, бо падчас варкі высокая тэмпература знішчыць на ёй усе мікробы. Далей проста дадайце некалькі кавалачкаў шкарлупіны ў каву перад заварваннем і, калі напой ужо будзе гатовы, дастаньце шкарлупіну або дайце ёй упасці на дно разам з кававай гушчай.

Нарэшце, раім вам пакаштаваць каву з какавай. Хопіць паловы чайнай лыжкі какавы на кубак, каб кава атрымала непаўторны глыбокі водар і цудоўны шакаладны прысмак. У какаве шмат магнію, таму яна можа дапамагчы з барацьбе з яго дэфіцытам — пра гэтую праблему ведае шмат хто з аматараў кавы. Таксама ў какаве ёсць кальцый, жалеза і шмат бялкоў, тлушчоў і вугляводаў, дзякуючы якім кава атрымлівае большую харчовую вартасць і лепей уплывае на арганізм, калі мы п’ем яе нашча.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Рэцэпт на выхадныя. Бісквітны пірог з імбірам — просты і духмяны

Рэцэпт на выхадныя. Пірожныя паштэйш — візітная картка партугальскай кухні

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма7

У Dana Mall зрабілі велікодны гарадок

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць