Свет

Заходнія медыя пішуць пра цяжарнасць Аліны Кабаевай: «Пуцін незадаволены»

Па інфармацыі замежных СМІ, былая гімнастка Аліна Кабаева зноў цяжарная. Інфармацыя пра тое, што Кабаева чакае дзіця, нібыта не парадавала Уладзіміра Пуціна — пра сувязь расійскага прэзідэнта з экс-спартоўкай кажуць ужо не першае дзесяцігоддзе.

Фота: АР.

Меркавана, што Пуцін знаходзіцца ў адносінах з Кабаевай недзе з 2008 года. Лічыцца, што ў іх ёсць агульныя дзеці, але ж іх колькасць невядомая. Хутчэй за ўсё, размова ці пра блізнят, ці пра сына і дачку, піша onet.pl.

Нядаўна швейцарская прэса паведаміла, што Кабаева таксама нарадзіла Пуціну дваіх сыноў: першага — прыкладна ў 2015 годзе, а другога — у 2019-м.

Цяпер медыя сцвярджаюць, што 38-гадовая Кабаева зноў цяжарная. The Daily Mail паведамляе гэта са спасылкай на тэлеграм-канал «Генерал СВР». Згодна з артыкулам брытанцаў, верагодна, што новая цяжарнасць Кабаевай была незапланаваная, таму Пуцін і выглядае зараз прыгнечаным.

У першыя два месяцы вайны ва Украіне было невядома, дзе знаходзіцца Аліна Кабаева, але ж ужо некалькі тыдняў, як яна вярнулася ў Расію. Былая спартсменка з’явілася ў Маскве на мерапрыемстве па мастацкай гімнастыцы «Фестываль «Аліна». Праект прайшоў у лепшых традыцыях расійскага «патрыятызму» — з выступам ваеннага хору і дэманстрацыяй сумнавядомай літары Z.

Заходнія медыя даўно пішуць пра тое, што Кабаева дзейнічае ад імя Крамля і распаўсюджвае пуцінскую прапаганду. Па меркаванню нямецкага Bild, Пуціну патрэбная жанчына, каб абслугоўваць яго машыну няпраўды, і Кабаева ідэальна для гэтага падыходзіць. Былую гімнастку ведаюць і любяць па ўсёй Расіі, лічаць іконай спорту і легендай расійскага алімпійскага руху.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Чаму ЗША вырашылі не ўводзіць санкцыі супраць Аліны Кабаевай

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

На памежных пераходах адключылі камеры9

Уіткаф сустрэнецца з Зяленскім для чарговага раўнду перамоваў па вайне ва Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні65

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць