Kalush Orchestra паказалі кліп на песню Stefania, зняты ў Бучы, Ірпені і Барадзянцы
Да перамогі на «Еўрабачанні» музыкі не публікавалі яго, каб іх не абвінавацілі ў палітызацыі конкурсу.
Сёння ўначы Kalush Orchestra перамаглі на «Еўрабачанні» дзякуючы адзінадушнаму, рэкорднаму ў гісторыі галасаванню гледачоў.
Як адзначыў фронтмэн Kalush Orchestra Алег Псюк, вайна цалкам памяняла ўспрыманне сэнсу гэтай песні, што знайшло адлюстраванне ў кліпе.
Кліп заканчваецца заклікам: Stand with Ukraine! Будзьце з Украінай!
Карціны Украіны, разбуранай расійскімі ракетамі, прабіраюць да костак.
Украіна перамагла на Еўрабачанні, дзякуючы рэкорднай падтрымцы тэлегледачоў
14 мая ўкраінскія рэперы Kalush Orchestra перамаглі на Еўрабачанні-2022 у італьянскім Турыне. Па выніках галасавання журы яны былі толькі 4-я, але атрымалі рэкордныя ў гісторыі конкурсу 439 балаў з 468 магчымых ад гледачоў. Прычым за Украіну ў гэтай дэманстрацыі салідарнасці галасавалі нават прарасійскія Сербія і Арменія.
-
Як K-pop, толькі B-pop — спявачка Паліна Дабравольская запісала новы альбом на беларускай і польскай мовах
-
«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў
-
Беларусы размятаюць квіткі на канцэрты зумера Вані Дзмітрыенкі з Краснаярска не толькі ў Мінску, але ў рэгіёнах
Каментары