Усяго патроху11

12 верасня ў Мінску будзе адкрыты гарналыжны цэнтр

12 верасня ў Мінску ў межах свята горада адбудзецца адкрыццё гарналыжнага цэнтра.

Як паведаміў на прэс‑канферэнцыі 27 жніўня начальнік упраўлення фізкультуры, спорту і турызму Мінгарвыканкама Міхаіл Юспа, праграма і час адкрыцця пакуль удакладняюцца.

Цэнтр размяшчаецца ў мікрараёне Курасоўшчына (вуліца Казінца) і складаецца з гор вышынёй 100 і 80 метраў, а таксама пакатага спуску для дзяцей і навічкоў. Будзе адкрыты і спецыяльны гарналыжны атракцыён.

Плануецца, што новы цэнтр будзе працаваць круглы год. «Цяпер аматары гарналыжнага спорту змогуць займацца, не выязджаючы ў Лагойск або Сілічы», — адзначыў Юспа.

У спартыўнай святочнай праграме ёсць і іншыя мерапрыемствы. Так, 5 верасня на полі аэрапорта Мінск‑1 пройдуць спаборніцтвы па экстрэмальным ваджэнні аўтамабіляў і парад рэтрааўтамабіляў, 9 верасня на стадыёне «Дынама» — адборачны матч чэмпіянату свету па футболе паміж зборнымі Беларусі і Украіны, 9—11 верасня ў Палацы спорту — турнір па спартыўнай гімнастыцы. 12 верасня ў Палацы спорту адбудуцца спаборніцтвы па тайскім боксе, на 27‑м кіламетры веладарожкі ўздоўж ракі Свіслач — Мінскі міжнародны марафон на дыстанцыі 1 км, 4,2 км, 10 км, 42,195 км. У ім возьмуць удзел 250 спартсменаў і прыкладна 10 тыс. аматараў бегу.

Паводле слоў Юспы, чакаецца, што ў спартыўных мерапрыемствах у межах свята горада возьмуць удзел больш за 70 тыс. чалавек.

Марына Носава, БелаПАН.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Золкін пра Бабарыку і Калеснікаву: Гэта белагвардзейская апазіцыя, як і Яшын, і Кара-Мурза

Золкін пра Бабарыку і Калеснікаву: Гэта белагвардзейская апазіцыя, як і Яшын, і Кара-Мурза

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна31

Войска Расіі ўдарыла па партовай інфраструктуры Адэскай вобласці: 7 загінулых, 15 параненых

«Гэта не пачатак вайны — гэта абвяшчэнне пра помсту». ЗША нанеслі ўдары па цэлях «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі2

Ці можна насіць адны і тыя ж шкарпэткі некалькі дзён? Мікрабіёлагі даюць адназначны адказ11

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА9

У Кіеве дэмантуюць помнік Міхаілу Булгакаву ў цэнтры горада116

Рубіа: Нас не хвалюе рытарычная падтрымка Расіяй Венесуэлы3

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Золкін пра Бабарыку і Калеснікаву: Гэта белагвардзейская апазіцыя, як і Яшын, і Кара-Мурза

Золкін пра Бабарыку і Калеснікаву: Гэта белагвардзейская апазіцыя, як і Яшын, і Кара-Мурза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць