Грамадства

У Брэсце адбыўся самы хуткі суд над «карагоднікамі». Лёс дваіх абвінавачаных вырашылі менш чым за гадзіну

17 мая суд у Брэсце разгледзеў справу чарговых фігурантаў «карагоднай справы». На лаве падсудных былі Андрэй Уласаў і Юлія Сувалка. Абодвух абвінавачвалі па ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Судовае пасяджэнне ўзначаліў камандзіраваны з Жабінкі суддзя Віктар Новік, паведамляе «Вясна».

«Карагоднікамі» называюць удзельнікаў Марша герояў, які адбыўся ў Брэсце 13 верасня 2020 года. Падчас гэтага марша прысутныя слухалі музыку, спявалі песні, танчылі, смяяліся. Усяго на тым маршы было больш за тысячу чалавек. Выглядала ўсе як фестываль. Праз некаторы час сілавікі пачалі агрэсіўна разганяць прысутных і паліваць іх з вадамёта. Гэта адбылося каля 17 гадзін на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў.

Згодна з версіяй абвінавачвання, Андрэй Уласаў і Юлія Сувалка ў групе з іншымі асобамі наўмысна «узялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Нібыта іх дзеянні былі спалучаныя з непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі за сабой парушэнне працы транспарту, арганізацый і прадпрыемстваў.

Акурат такую ж фармулёўку абвінавачвання прымяняюць і ў дачыненні да іншых фігурантаў «карагоднай справы». То-бок, Андрэй і Юлія выключэннем не сталі. Тым не менш, асаблівасць у гэтага суда была. Гэта быў самы хуткі суд над фігурантамі «карагоднай справы», які скончыўся менш чым праз гадзіну.

Падчас спрэчак пракурорка Алена Ціхановіч прасіла суд прызнаць Андрэя Уласава і Юлію Сувалку вінаватымі ў здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 арт.342 і прызначыць кожнаму па 3 гады «хатняй хіміі» — абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Суддзя Віктар Новік доўга не думаў, і менавіта такое пакаранне і прызначыў.

На сённяшні дзень прысуды па «карагоднай справе» у Беларусі вынеслі 129 чалавекам.

Каментары

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць5

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць