Свет

Алена Зяленская не бачыла мужа два з паловай месяцы

Уладзімір Зяленскі даў інтэрв'ю ўкраінскім журналістам. Разам з ім у размове брала ўдзел і жонка Алена.

Журналіст Алена Фроляк: У вас мужа вайна практычна забрала…

Алена Зяленская: Ніхто ў мяне мужа не адбярэ. Нават вайна. Але так, ён жыве на працы. Мы яго амаль не бачым. Два з паловай месяцы мы ўвогуле не бачыліся, так?

Уладзімір Зяленскі: Так.

Алена Зяленская: Размаўлялі толькі па тэлефоне. Цяпер у нас было некалькі магчымасцяў пабачыцца, і я вам таксама ўдзячна за гэтую магчымасць, бо мы цяпер праводзім час разам.

Уладзімір Зяленскі: Спатканне ў эфіры.

Алена Зяленская: Спатканне ў эфіры, так, дзякуй. Гэта такая, ведаеце, выдатная магчымасць папіць разам чаю. Не магу сказаць, што наша сям'я вельмі змянілася, магчыма, я змянілася. (Звяртаецца да мужа.) Гэта ты можаш сказаць, але…

Уладзімір Зяленскі: Ты выдатна выглядаеш.

Алена Фроляк: Выглядаеце вельмі добра.

Алена Зяленская: Дзякуй! Гэта значыць, мы трымаемся, усё добра, у нашай сям'і таксама парадак. На жаль, мы не можам пасядзець, павячэраць усёй сям'ёй, пагаварыць аб усіх справах.

Уладзімір Зяленскі: Ну, мы гаварылі па тэлефоне: чым ты зараз вячэраеш, што я вячэраю. Але ты не магла падзяліцца гэтым са мной. Адчуваю, нешта не дагаварыла, нешта больш смачнае я не даеў…

Алена Зяленская: Бачыце, усё нармальна, жартуем, але сапраўды чакаем, як і ўсё, што можна будзе аб'яднацца зноў, як і ўсе сем'і ва Украіне, якія раз'яднаныя цяпер, якія чакаюць сваіх родных, блізкіх, якія хочуць зноў быць разам.

Зяленскі пра ўварванне з боку Беларусі: Д'ябал у дэталях

Зяленскі: На сёння Украіну абараняюць 700 тысяч чалавек

Каментары

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай18

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў3

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі19

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць8

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць