Свет44

Здабыча нафты ў Расіі ўпала да мінімуму за апошнія 16 гадоў

Здабыча нафты ў Расіі ў 2025 годзе скарацілася да 512 мільёнаў тон — гэта найніжэйшы паказчык за апошнія 16 гадоў. Пра гэта паведаміў расійскі віцэ-прэм’ер Аляксандр Новак у артыкуле для часопіса «Энергетическая политика», піша The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле прыведзеных высокапастаўленым чыноўнікам звестак, здабыча нафты ў Расіі зніжаецца ўжо трэці год запар: у 2022 годзе яна складала 535 мільёнаў тон, у 2023‑м — 530 мільёнаў, у 2024‑м — 516 мільёнаў. Ніжэйшыя аб’ёмы фіксаваліся толькі ў 2009 годзе, калі ў краіне здабывалі 494,2 мільёна тон. Нават у пандэмійным 2020 годзе паказчык быў крыху вышэйшы — 512,7 мільёна тон.

На 2025 год расійскім урадам планавалася павелічэнне здабычы да 520 мільёнаў тон. Больш за тое, у межах здзелкі АПЕК+ Расіі дазвалялася нарасціць здабычу — сутачная квота вырасла да 9,57 мільёна бараляў. Аднак, фактычна напрыканцы года здабывалася толькі каля 9,33 мільёна бараляў на дзень, а ў снежні аб’ёмы нечакана рэзка скараціліся яшчэ на 250 тысяч бараляў штодня.

Эксперты звязваюць гэта з санкцыямі ЗША супраць буйных расійскіх нафтавых кампаній, якія ўдарылі па экспарце ў Індыю і Кітай. З канца лістапада, калі санкцыі ўступілі ў сілу, каля 35 мільёнаў бараляў нафты засталіся непрададзенымі і фактычна «завіслі» ў танкерах у моры. Паводле ацэнак, магутнасці для далейшага захоўвання такой нафты ўжо вычарпаныя.

Дадатковай праблемай стаў рэзкі абвал цэн на расійскую нафту Urals — цяпер яна прадаецца па 35—37 даляраў за бараль, што амаль на палову танней за Brent. Праз гэта здабыча на шэрагу радовішчаў стала стратнай. Паводле ацэнак, прыкладна на палове нафтавых праектаў кампаніі страчваюць каля 5 даляраў з кожнага прададзенага бараля. Гэта паглыбляе фінансавыя праблемы галіны: прыбыткі найбуйнейшых кампаній ужо істотна скараціліся.

Аналітыкі адзначаюць, што нафтавая галіна, якая забяспечвае каля чвэрці бюджэтных даходаў і амаль палову экспартнай выручкі Расіі, паступова ўваходзіць у крызіс. У 2019 годзе, на піку, краіна здабывала 560 мільёнаў тон нафты за год, але пасля спаду ў часы пандэміі вярнуцца да тых узроўняў так і не змагла. За сем гадоў здабыча скарацілася прыкладна на 9%, з якіх амаль 5% — ужо пасля пачатку вайны.

Паводле доўгатэрміновай энергетычнай стратэгіі Расіі, у інерцыйным сцэнарыі здабыча нафты можа знізіцца да 477 мільёнаў тон у 2036 годзе і да 287 мільёнаў тон у 2050-м. Праз вычарпанне старых радовішчаў экспарт можа скараціцца ўтрая — з 234 да 79 мільёнаў тон на год.

У яшчэ больш негатыўным, «стрэсавым» сцэнары, які прадугледжвае ўзмацненне санкцый і паскораную глабальную адмову ад вуглевадародаў, да 2050 года Расія будзе здабываць толькі каля 171 мільёнаў тон нафты штогод, а экспарт нафты можа знікнуць цалкам.

Каментары4

  • 22.01.2026
    Здаецца што здабыча нафты уплывае на нараджальнасць ) . Ці я памыляюся ?
    Можа віагру вырабляюць з нафты ?
  • УСЁ так Гойда
    22.01.2026
    Санта Бэрримор, УСЁ так Гойда !!! , з былых (20+) калоній масквабад акупаваў пасля 1991 - 0. Пасля іх усіх войнаў і бойні ва Украіне іх лічба - 0. Трамп ведае справу Р. Рэйгана добра , уралс $ 30 згодна Bloomberg. Ix iмперская нафтa да газ капут, В., i іх дзед вова наступны
  • Усё як у 80‑х
    22.01.2026
    ●,
    Усё як у 80‑х, а ж казалі — да Парыжу, Менску і Лісабону...

    «Паходжаньне Масковіі ляжыць у крывавай дэградацыі мангольскага рабства…
    „Паў-Азіяцкая“ пагроза для „Эўропы“ і „цывілізацыі“…
    Маскавіты — не славяне; яны не належаць да інда-ґерманскай расы наагул, яны des intrus [уцяры], якіх трэба загнаць назад за Дняпро.»

    Карл Маркс (1856–57 / 1873)

Цяпер чытаюць

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Расія збіраецца суправаджаць у моры гандлёвыя судны пад сваімі сцягамі4

Джон Коўл прыехаў у Вільню і абмеркаваў Беларусь з літоўскай прэм'еркай5

Расія паскардзілася ў ЮНЕСКА на фільм, які атрымаў «Оскара». Кажуць, што не падумалі пра дзяцей12

Панчохі разладу: Mark Formelle зноў апынуўся ў цэнтры скандалу. Што на гэты раз здарылася?10

Расія пачала вясновы наступ на 100‑кіламетровым фронце. Украіна была гатовая8

У Барысаве паставілі дарожны знак, які збянтэжыў кіроўцаў5

Статкевіч расказаў, што ўжо месяц жыве без дакументаў

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі20

Як у Заслаўі мужчына кіруе дзіцячым садком2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць