Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан абвясціў аб увядзенні надзвычайнага становішча ў краіне на фоне вайны Расіі супраць Украіны.

Надзвычайнае становішча — новы інструмент, зацверджаны парламентам Венгрыі ў аўторак. Яно ўступіць у сілу апоўначы і дасць ураду «прастору для манеўру і магчымасць неадкладнага рэагавання» на наступствы вайны ў суседняй Украіне, сказаў прэм'ер-міністр краіны Віктар Орбан.
«Мы бачым, што вайна і санкцыі Бруселя прывялі да велізарных эканамічных узрушэнняў і рэзкага росту цэнаў. Свет стаіць на парозе эканамічнага крызісу. Венгрыя павінна заставацца ўбаку ад гэтай вайны і абараняць фінансавую бяспеку сваіх сем'яў», — сказаў Орбан у відэазвароце, апублікаваным у Фэйсбуку.
Па яго словах, у сераду, 25 траўня, урад Венгрыі абвесціць дэталі адносна надзвычайнага становішча.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары