Грамадства

У спіс КДБ уключылі новых людзей. Хто яны?

Днямі КДБ абнавіў спіс гэтак званых тэрарыстаў. У яго ўключылі 21 чалавека, большасць імёнаў не знаёмыя грамадскасці. Мы даведаліся пра некаторых з іх.

Сабралі інфармацыю пра пяцярых мужчын, уключаных у спіс 20 мая.

Даніла Жарын

Фота: сацсеткі

Хлопцу 28 гадоў, ён родам з Магілёва. Працаваў спачатку ў краме «Белмаркет», а пасля на прадпрыемстве «Магатэкс», якое вырабляе тканіну і спецадзенне.

Згодна з матэрыяламі следства, 10 чэрвеня 2021 года ў перыяд з 3:20 да 3:35 хлопец кінуў бутэльку з запальнай сумессю ў будынак магілёўскага інстытута МУС. У выніку загарэліся дзверы будынка і іх давялося замяніць.

Яго затрымалі праз пару дзён. Падчас ператрусу ў яго кватэры знайшлі гаручую вадкасць, рыззё, маскі і вопратку, з дапамогай якіх малады чалавек здзейсніў злачынства.

Хлопца асудзілі 3 снежня 2021 года па артыкулах 289 і 130 КК (акт тэрарызму і распальванне варожасці). Яго прызналі псіхічна неадэкватным і замест турмы прысудзілі пакаранне ў выглядзе прымусовага лячэння ў стацыянары. Далейшы ягоны лёс невядомы.

Да гэтага ён ужо быў судзімы па артыкуле 339 КК (хуліганства) у 2019 годзе.

Ігар Казлоў

Фота: сацсеткі

Мужчыну 46 гадоў. Родам ён з Бабруйска. Працаваў звычайным рабочым: фрэзероўшчыкам і наладчыкам. Апошняе вядомае нам месца яго працы — Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў.

Ігар жанаты. Таксама меў судзімасць за бойку яшчэ ў 2008 годзе.

Невядома, у чым сэнс ягонай справы, але бабруйчаніна абвінавачваюць па артыкулах 289 і 290 КК (акт тэрарызму і пагроза актам тэрарызму). Такім чынам, яму пагражае да 15 гадоў турмы.

Віталь Мінкевіч

Фота: сацсеткі

Хлопцу 28 год і ён таксама нарадзіўся ў Бабруйску. Увесь час ён працаваў на вытворчасці абутку, на розных прадпрыемствах.

4 кастрычніка 2020 года Віталя асудзілі на суткі за ўдзел у адным з маршаў.

Цяпер яму, як і Казлову, інкрымінаваныя артыкулы 289 і 290 КК.

Канстанцін Ермаловіч

Фота: сацсеткі

Гэтаму жыхару Бабруйска 31 год. Нарадзіўся ў Літве. Колькі год таму ў Канстанціна было ІП, якое мела ліцэнзію на паказ кінафільмаў.

Дэталі справы невядомыя. Яму, як і двум папярэднім вязням, інкрымінаваныя артыкулы 289 і 290 КК.

Андрэй Паднябенны

Фота: сацсеткі

Андрэй — грамадзянін Расіі, але з шасці год жыў у Гомелі. Цяпер яму 33 гады.

Мужчына навучаўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце транспарту. Пасля перавёўся ў Харкаўскі аўтадарожны. Быў іпэшнікам і меў дазвол на рознічны гандаль таварамі. Працаваў таксама ў гандлі аўтазапчасткамі, на курсах кіравання.

Андрэй мае жонку і двух малых дзяцей.

Ён пачаў займацца актывізмам з 2019 года. Тады выступаў супраць кропкавай забудовы ў сваім раёне: збіраў подпісы пад калектыўным зваротам жыхароў супраць ушчыльнення і друкаваў улёткі. Пасля гэтага ў яго адбыўся першы ператрус, у хлопца забралі дакументы і тэхніку. Тады яго падазравалі ў падпале будаўнічага крана, але ў выніку гэта скончылася нічым.

На выбарах 2020 года Андрэй быў назіральнікам. Яго абурылі фальсіфікацыі, ён пісаў скаргі на начальніка камісіі ў пракуратуру. Хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту. На адной з такіх ён быў на машыне: за гэта быў аштрафаваны і пазбаўлены правоў.

Андрэй вёў здаровы лад жыцця: не курыў і не піў. Сябра распавядаў гомельскай «Вясне» пра хлопца:

«Для яго не пустыя словы — прыстойнасць, салідарнасць, падтрымка. Гэта быў яго выбар, ідэйны пратэст. Накіпела, набалела, мабыць ён не бачыў іншага выйсця, калі назіраў усю тую несправядлівасць, якая цяпер вакол нас. Сацыяльна адказны чалавек. У яго раней аніякіх праблем з законам не было, толькі штрафы за парушэнне ПДД хіба. Ён займаўся грамадскай дзейнасцю і нават пацярпеў за гэта ад сілавікоў».

Паднябеннага арыштавалі 5 лістапада 2021 года. Яго вінавацяць у «акце тэрарызму» за падпал машыны начальніка ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў і пракол шынаў у тралейбусным парку. Мужчыну пагражае да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

КДБ уключыў яшчэ некалькі беларусаў у спіс «тэрарыстаў»

Гэтая расіянка супраць вайны, і ёй пагражае 10 год турмы. Хто яна і што зрабіла?

«Адзін сын у спецназе служыць, другі — на танку. Ён баяўся, што іх пашлюць ваяваць». Што вядома пра затрыманых за «падрыхтоўку тэракта»

Каментары

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»7

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Усе навіны →
Усе навіны

Былы дырэктар ФБР апублікаваў фота ракушак, выкладзеных у форме лічбы 8647. Яго абвінавачваюць у закліку забіць Трампа7

Лукашэнка пра будучыя вучэнні з Расіяй: Мы ні на каго нападаць не збіраемся18

Рагачоўскі прапагандыст паўгода не можа ўладкавацца на працу

Чаму аднушка пана Ежы можа вырашыць лёс выбараў прэзідэнта Польшчы. Што трэба ведаць пра першы тур галасавання9

«Утопія, заснаваная на эмпатыі». На амерыканскім фестывалі Burning Man будзе беларускі лагер

У жодзінскай турме прайшлі вучэнні з удзелам АМАПа3

У Брэсце дзяўчына пабачыла арыенціроўку на зніклага чалавека — і знайшла яго за пару хвілін1

Праект зайшоў у тупік? Што з самалётам, які хацелі выпускаць у Беларусі1

Wildberries адказаў на сітуацыю з беларускай, якая заказала 34 купальнікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»7

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць