Грамадства

Польшча з ліпеня пачне прымаць заявы на гуманітарныя візы і ВНЖ

З ліпеня Польшча пачне прыём заяў на гуманітарныя візы і віды на жыхарства, паведаміў Цэнтр беларускай салідарнасці.

Адносна гуманітарных відаў на жыхарства ў МУС Польшчы растлумачылі, што ў дадзены момант вядзецца заканатворчая праца над пастановай міністра ўнутраных спраў у дачыненні да грамадзян, якія будуць мець права хадайнічаць аб наданні дазволу на часовае знаходжанне (ВНЖ), прадугледжанага ў арт. 186, ч. 1, п. 9 Закона аб іншаземцах (так званы «гуманітарны від на жыхарства»). Цяпер завяршаецца этап міжведамасных кансультацый.

Тое ж тычыцца і пастановы міністра ўнутраных спраў аб гуманітарных візах, з дапамогай якой будуць унесеныя змены ў пастанову аб візах для іншаземцаў. У цяперашні час вядуцца ўнутраведамасныя ўзгадненні.

Завяршэнне працы над гэтымі дакументамі, а таксама іх афіцыйнае апублікаванне запланаваныя на канец чэрвеня. Уступленне гэтых пастаноў у законную сілу наступіць пасля заканчэння 14 дзён з моманту іх апублікавання.

«Важна адзначыць, што ў пастанове ўжо пазначаная катэгорыя «грамадзяне Беларусі», гэта азначае, што ўсе беларусы змогуць хадайнічаць аб атрыманні гуманітарных візаў і відаў на жыхарства», — падкрэслілі ў ЦБС.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію2

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«Белсаюздрук» далучаюць да «Белпошты»

Маск плануе стварыць на калязямной арбіце сапраўднае сузор’е цэнтраў апрацоўкі даных. Расія занепакоеная2

Сучасныя цягнікі з Мінска ў Віцебск і Магілёў мяняюць на старыя9

Арына Сабаленка паказала свой партрэт у стылі Джаконды7

Дзяўчыну ўдарыла токам у мінскім тралейбусе — цяпер яна ляжыць у кардыялогіі9

Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Бабарыкам20

«Будзеш адмаўляцца — паедзеш у СІЗА». Як у Беларусі збіраюць на «дабрачыннасць» з затрыманых па палітычных справах

Лукашэнка расказаў, чаму памяняў кіраўніка Віцебскай вобласці3

Памёр мастак Уладзімір Ткачэнка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію2

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць