Грамадства

Стаў вядомы лёс легендарнай «лускі» з крамы «Акіян». І гэта добрыя навіны

Музей гісторыі горада Мінска стаў новым уладальнікам той самай легендарнай «лускі» з крамы «Акіян». У чацвер 16 чэрвеня супрацоўнікі музея забралі панэлі ў ранейшага ўладальніка. Цяпер іх будуць чысціць і рэстаўраваць, а потым «луска» стане адным з экспанатаў музея, піша Сitydog.

Яўгенія Стальмахова, старэйшая навуковая супрацоўніца аддзела экспазіцыйна-выставачнай работы музея, з луской, якую атрымаў музей

Што за «луска»?

Тая самая «луска» — гэта славутыя дэкаратыўныя панэлі, якія на працягу многіх гадоў упрыгожвалі сцены вядомай крамы «Акіян» (працуе з 1975 года на вуліцы Казлова, 2 у Мінску). Гэта першая крама ў горадзе, якая спецыялізавалася на продажы вырабаў з рыбы. Упрыгожванне крамы — знакамітыя серабрыстыя сцены, што імітавалі рыбную луску.

Панэлі ў выглядзе рыбнай лускі заказвалі ў ФРГ. Для мантажу ў краму нават прыязджалі нямецкія спецыялісты.

У ліпені 2021 года папулярны магазін «Акіян» стаў чарговым «Віталюрам». Каля 60 квадратных метраў «лускі» захавалі, а астатнюю абяцалі перадаць у музей гісторыі Мінска».

Працэс перадачы быў няпростым. Але супрацоўнікі «Віталюра» дапамаглі музею з лагістыкай і транспарціроўкай панэляў.

Стануць часткай экспазіцыі 

Цяпер над імі будуць працаваць рэстаўратары, бо большая частка панэляў моцна дэфармаваная і забруджаная. 

Учора ў музеі ўжо паспелі ачысціць некалькі плітак — паглядзіце, якія яны прыгожыя!

Хутчэй за ўсё, «луска» стане часткай паўнавартаснай інсталяцыі ў экспазіцыі музея «Вобразы савецкага Мінска». Супрацоўнікі ўстановы спадзяюцца, што на экспазіцыі панэлі з'явяцца ўжо ў наступным годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ прыцэльна ўдарыла па аэрадроме Бельбек у Крыме4

Ідзе пахаладанне: прагноз надвор'я на перадкалядныя дні1

Два суддзі Вярхоўнага суда звольніліся па ўласным жаданні8

З лідарам неанацысцкай брыгады развітаюцца ў галоўным храме РПЦ5

Мінчанку ў снежні ўджаліла аса. Навуковец растлумачыў, як такое магчыма

Футбаліста з Радашковічаў кінулі ў калонію — дачапіліся да каментаў2

Вулічны артыст атрымаў 50% апёкаў падчас фаер-шоу ў Пецярбургу. На яго выліла газу п'яная глядачка8

«Такі страшэнны гук быў, я ажно падскочыла». Што зараз адбываецца ў Гомелі, дзе быў разбураны пад'езд3

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць