Беларуску з Германіі кібермахляры абдурылі на некалькі тысяч еўра
Грамадзянка Беларусі, якая жыве ў горадзе Бохальт на захадзе Германіі, стала ахвярай кібермахляроў, паведамляе нямецкая паліцыя.

Жанчыне патэлефанаваў на тэлефон чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам Інтэрпола. Ён сказаў, што на яе імя былі адкрытыя рахункі для наркадылераў.
Пасля з жанчынай пагаварыў нібыта супрацоўнік Еўрапола, які пераканаў яе адкрыць новыя рахункі і зрабіць чатыры пераводы на некалькі тысяч еўра.
Жанчына выявіла, што яе падманулі, толькі калі прапусціла чарговы званок ад «супрацоўніка Еўрапола» і патэлефанавала ў ведамства сама.
Каментары