Ва ўсіх раёнах Брэсцкай вобласці знялі забарону на наведванне лясоў, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Праўда, у Маларыцкім, Іванаўскім, Пінскім і Столінскім раёнах захоўваюцца некаторыя абмежаванні.
Людзям дазваляецца адзіночнае знаходжанне ў лесе для збору ягад, але нельга разводзіць вогнішчы, праводзіць працы, не звязаныя з вядзеннем лясной гаспадаркі, арганізоўваць масавыя мерапрыемствы, заязджаць на тэрыторыі ляснога фонду на транспартных сродках.
У Мінскай вобласці забарона дзейнічае ў Мінскім, Дзяржынскім, Стаўбцоўскім, Салігорскім, Слуцкім і Любанскім раёнах.
У Гомельскай вобласці забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў 15 раёнах.
У Міністэрстве лясной гаспадаркі тлумачаць увядзенне забаронаў высокім узроўнем пажаранебяспекі з-за спёкі і засухі.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары