Эканоміка

Кошт школьнай формы ў новым навучальным годзе будзе ад 70 рублёў і вышэй

Начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Мельнікава расказала, колькі будуць каштаваць у новым навучальным годзе школьная форма і канцылярскія тавары.

Адзін з варыянтаў школьнай формы з каталога калекцый прадпрымстваў канцэрна «Беллегпрам». Фота: minsk-region.gov.by

Па словах Мельнікавай, школьная форма падаражэла прыкладна на 10% у параўнанні з мінулым годам. У новым навучальным годзе мінімальны арыенціровачны кошт камплектаў адзення дзелавога стылю для школьнікаў малодшых класаў складзе 70-80 рублёў, для больш старэйшых класаў — ад 80 да 100 рублёў і вышэй. Цэны ў параўнанні з мінулым годам выраслі на фоне падаражэння сыравіны і камплектуючых матэрыялаў.

Арыенціровачны кошт набору школьна-пісьмовых і канцылярскіх прыладаў для малодшых класаў складзе ад 35 рублёў, для старэйшых — ад 40 рублёў і вышэй.

Па словах Мельнікавай, у новым навучальным годзе гандлёвая надбаўка будзе ўстаноўленая ў памеры 30% і менш працэнтаў. На асартымент мінулых гадоў гэтая надбаўка можа быць ад 0 да 20%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь адкрые ў КНДР пасольства і пачне дамаўляцца пра бязвіз4

Прызначылі новага начальніка Вайсковай акадэміі2

Галоўчанка запэўнівае, што на беларускі рубель сусветная сітуацыя не ўплывае4

У Мастоўскім раёне ў аднаго гаспадара пчолы не перажылі зіму, то ён пайшоў красці чужых

Адна з афрыканскіх краін ірвецца дапамагчы Ізраілю ў Іране14

«Сітуацыя можа быць горшай, чым пандэмія каранавіруса». Прэзідэнт Фінляндыі папярэдзіў пра рызыку глабальнага крызісу16

У Грэнландыю і на Фарэры цяпер будзе трапіць прасцей

У Магілёве пабудуюць другі лядовы палац. Пры ім будзе і першы ў горадзе аквапарк5

Пасля падаражання праезду маршрутка ў аэрапорт Мінск каштуе ў два разы танней, чым аўтобус. Як такое атрымалася?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць