Свет

Еўракамісія анансавала сёмы пакет санкцый супраць Расіі

Еўракамісія ў пятніцу анансавала сёмы пакет санкцый супраць Расіі за яе ўварванне ва Украіну. Сярод прапанаваных захадаў — эмбарга на золата і пашырэнне забароны на экспарт тэхналогій у РФ. Пра гэта гаворыцца ў заяве Еўрапейскай камісіі.

«Сёння Еўрапейская камісія ўхваліла сумесную прапанову аб новым пакеце захадаў для падтрымкі і ўзмацнення эфектыўнасці шасці маштабных і беспрэцэдэнтных пакетаў санкцый ЕЗ супраць Расіі», — заявілі ў Еўракамісіі.

Сёмы санкцыйны пакет будзе накіраваны на ўзгадненне і тлумачэнне мераў, прадугледжаных папярэднімі пакетамі, і на ўзгадненне мерапрыемстваў сярод усіх краін-партнёраў, у прыватнасці G7.

Еўракамісія таксама прапануе працягнуць дзеянне санкцый да студзеня 2023 года, заявіла прэзідэнт ЕК Урсула фон дэр Ляен. 

У канцы студзеня адбудзецца наступны перагляд тэрмінаў і мерапрыемстваў. Акрамя таго, новымі санкцыямі прапануюць забараніць імпарт расійскага золата і пры гэтым узмацніць кантроль над экспартам тавараў падвойнага прызначэння і перадавых тэхналогій. У ЕК лічаць, што гэта ўзмоцніць узгодненасць санкцый ЕС з санкцыямі партнёраў па G7 і зробіць больш суровымі патрабаванні да справаздачнасці, каб актывізаваць замарожванне расійскіх актываў краінамі Еўрасаюза.

Санкцыі ЕС не закрануць гандаль сельскагаспадарчай прадукцыяй паміж трэцімі краінамі і Расіяй, падкрэслілі ў ЕС.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль дадаў, што новымі санкцыямі блок працягне атакаваць атачэнне прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. «У дадатак да гэтых мер я таксама буду прадстаўляць Радзе [ЕС] прапановы па ўключэнні ў спіс іншых фізічных і юрыдычных асоб з замарожваннем іх актываў і абмежаваннем магчымасці падарожнічаць», — сказаў Барэль.

Пасля прадстаўлення пакета Еўракамісіяй ён будзе абмяркоўвацца дзяржавамі-ўдзельніцамі ў Радзе Еўрасаюза.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Спіс пунктаў выдачы шуфляў, каб дапамагчы камунальнікам чысціць дарогі і тратуары4

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска4

Вышыня снежнага покрыва складае ўжо да 40 см

Гарачую лінію адкрылі ў Мінску для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць