Эканоміка55

Спажывецкі кошык беларусаў даражэе

У чэрвені бягучага года цэны ў Беларусі выраслі на 17,6% да ўзроўню 2021 года. Месяцам раней гадавая інфляцыя складала 17%, а ў красавіку — 16,8%. Апублікаваныя звесткі дазваляюць ацаніць структуру інфляцыі, піша газета «Белорусы и рынок».

За месяц вырасла колькасць тавараў і паслуг, уключаных у спажывецкі кошык, цэны на якія павялічыліся больш чым на 10% у гадавым выражэнні. У маі іх доля складала 69,8% спажывецкага кошыка, а ў чэрвені — ужо 71,8%.

Адпаведна, знізілася колькасць тавараў і паслуг з адносна нізкімі тэмпамі росту цэнаў. Напрыклад, доля тавараў і паслуг, якія падаражэлі менш чым на 5%, склала ўсяго 9,7% у чэрвені супраць 9,9% у маі. Доля тавараў і паслуг з інфляцыяй ад 5 да 10% скарацілася да 17,4% у чэрвені пасля 19,4% у маі.

Характэрна, што крыху ўзрасла доля элементаў спажывецкага кошыка, дзе назіралася зніжэнне цэнаў. У маі такіх было 0,9%, у чэрвені — ужо 1,1%. Апошняе можа быць наступствам сезоннасці цэнаў на плодаагароднінную прадукцыю, бо на рынках і ў крамах з'яўляецца ўсё больш прадуктаў ўраджаю бягучага года, цана на якія досыць хутка зніжаецца па меры павелічэння збору.

Каментары5

  • Вельмi смешна
    17.07.2022
    Месье Матьё , трызненне з кдбшнай мазаiчнай палаты?
  • Месье Матьё
    17.07.2022
    Ат, вам абы цэтлік на чалавека прычапіць. Дзе вашыя аргумэнты з сухімі лічбамі. Няма ? Вось і чашыце ў тую палату, у якую мяне прапісалі.
  • Вельмi смешна
    17.07.2022
    дык вамi занятая там койка.

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца!1919

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Версія Чалага: Лукашэнка ведае пра планы Пуціна па вайне з Еўропай, таму выводзіць грошы22

Еўрасаюз бестэрмінова замарозіў расійскія актывы11

Навукоўцы прапануюць выкарыстоўваць бульбоўнік для вытворчасці касметыкі

Пастаўкі зброі Украіне падтрымліваюць 64% амерыканцаў, а за ўдзел у НАТА — 68%6

На мытні затрымалі найбуйнейшую ў гісторыі незалежнай Беларусі партыю наркотыкаў2

Апублікавалі новыя фота з архіва Джэфры Эпштэйна. На іх ёсць і Трамп30

Літва гатовая накіраваць у Беларусь пасла па асаблівых даручэннях4

Пуцін у Туркменістане двойчы не змог правільна вымавіць прозвішча лідараў гэтай краіны7

Беларуска, якая моцна пацярпела ў аўтааварыі ў Тайландзе, вяртаецца дахаты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні19

ГрамадстваАбнаўляецца!19

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць