Усяго патроху11

У Слуцку адшукалі сукенку з мемаў, пра колер якой спрачаўся ўвесь свет. Яна насамрэч чорна-сіняя

Чытачка «Кур'ера» са Слуцка падзялілася здымкам сукенкі, якая прадаецца ў адным з сэканд-хэндаў Слуцка. Гэта тая самая сукенка з фота, пра колер якой (сіняя з чорным ці белая з залатым) у 2015 годзе спрачаўся ўвесь свет.

Фота са слуцкага сэканд-хэнду (злева) і фота з мемаў

У «Вікіпедыі» нават ёсць артыкул пра феномен сіне-чорнай сукенкі.

Сіне-чорная сукенка — інтэрнэт-феномен і мем, які ўзнік пасля таго, як 26 лютага 2015 года ў сацыяльнай сетцы Tumblr было апублікавана фота карункавай сукенкі дызайнера Roman Originals. Фактычна адразу завязалася гарачая спрэчка адносна таго, якога колеру сукенка на фота: сіняя з чорнымі палоскамі ці белая з залатымі. Пасля было высветлена, што сукенка насамрэч сіняга і чорнага колераў, аднак дыскусіі адносна таго, якія колеры бачаць розныя карыстальнікі, працягваліся на многіх форумах. Феноменам зацікавіліся нейрабіёлагі, якія высветлілі, што прычына заключаецца ў аптычнай ілюзіі з-за няправільнай святлоаддачы, збольшага з-за таго, што здымак быў апрацаваны.

Пасля таго як фота стала папулярным, многія зацікавіліся набыццём такіх сукенак, і іх продаж павялічыўся ў некалькі разоў. Вось адна і «даехала» да Слуцка.

Каментары1

  • иисусус христосос
    17.07.2022
    а церковь почитателей этого платья еще не построили?

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

У чацвер абяцаюць да мінус 30°С

Наўседа: Гандаль каштоўнасцямі непрымальны, Літва па-ранейшаму будзе блакаваць транзіт беларускіх угнаенняў4

Пад Полацкам сутыкнуліся аўтобус і легкавік, два чалавекі загінулі1

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура16

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць