Зянон Пазняк: Пазнаёмлюся з Ціханоўскай, калі яе арыштуюць у вольнай Беларусі
Зянон Пазняк даў інтэрв'ю «Радыё Рацыя», у якім выказаў, што думае пра канферэнцыю Новай Беларусі, якую найбліжэйшым часам склікае Офіс Святланы Ціханоўскай, і пра магчымасць свайго ўдзелу ў ёй.

На пытанне, ці знаёмы ён з Ціханоўскай асабіста, Пазняк адказаў, што не, і такой патрэбы не адчувае.
Маўляў, «магчыма, пасля следства ў вольнай Беларусі, калі паўстане пытанне аб яе арышце, тады пазнаёмлюся».
Запрашэння на канферэнцыю ён не атрымліваў, а калі атрымае, то праігнаруе, бо «што ў іх намечана на так званай канферэнцыі, не мела ніякага значэння, не мае і не будзе мець. Гэта ўсё пустата і прафанацыя. Таму няма пра што гаварыць».
Латушка, Ціханоўская і Цапкала для лідара Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ — «прарасійскія групоўкі», якія «займаліся імітацыяй палітыкі». Тое ж, што яны цяпер хочуць «ствараць нацыянальна-вызвольны рух, прытым самі не з’яўляюцца ні патрыётамі, ні нацыяналістамі» — «выкананне пэўнай адмашкі, таму што ў расійскай палітыцы і расійскай агентуры гэтыя прыёмы вядомыя здаўна, яшчэ царская жандармерыя гэтым займалася».
Памянуўшы пры гэтым нядобрым словам беларускіх апазіцыйных палітыкаў ранейшых часоў, у прыватнасці Уладзіміра Ганчарыка, Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Казуліна, і акрэсліўшы іх як «ворагаў беларушчыны», «агентуру» альбо проста прафанатараў, Пазняк выклаў сваю арыгінальную версію таго, што адбываецца ў беларускім жыцці цяпер.
Маўляў, «у Маскве адчулі, што ў паветры вісіць сур’ёзная праблема і ствараюцца беларускія вайсковыя аддзелы ва Украіне, полк Каліноўскага папаўняецца кожны месяц трыццаццю асобамі, ствараюцца іншыя арганізацыі, і цяпер Масква баіцца, што ўся гэтая прафанацыя лопне і з’явіцца сур’ёзны нацыянальна-вызвольны рух, які будзе мець свае ўзброеныя сілы, свая ідэалогія ёсць ужо, праграма ёсць і людзі ёсць».
І тое, што робяць у гэтых умовах Ціханоўская і іншыя — «гэта спроба заняць нішу і заблытаць людскія розумы, заблытаць беларусаў».
Нацыянальна-вызвольны рух, паводле Пазняка, «ствараюць нацыяналісты, ствараюць патрыёты, людзі, у якіх Беларусь — і ў розуме, і ў сэрцы, якія маюць нацыянальную свядомасць, якія добра ведаюць, што самым заклятым ворагам Беларусі з’яўляецца Расія. Вось у гэтых людзей нічога гэтага няма».
-
У Беразіне прачнуліся пчолы. Дзяўчынка, якая іх пабачыла, скарыла тыкток
-
«Беларусы і ў Дубаі беларусы». Як суайчыннікі арганізавалі дапамогу тым, хто не можа вярнуцца дамоў праз закрытае неба
-
«Пад канец адпачынку даведаліся, што тут няма сховішчаў». Беларусы, што знаходзяцца ў ААЭ, расказалі, як ім там цяпер
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары