Лукашэнка падпісаў указ, які дазваляе ўзаконіць самавольныя пабудовы
Лукашэнка падпісаў указ №253 «Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва».
Дакументам мясцовым выканаўчым і распарадчым органам далі права прымаць у эксплуатацыю аднакватэрныя жылыя дамы і нежылыя пабудовы, збудаваныя грамадзянамі без дазволаў і праектнай дакументацыі (за выключэннем размешчаных у Мінску). Пры гэтым такія пабудовы не будуць прызнавацца самавольнымі.
Указ пачынае дзейнічаць 1 верасня 2022 года і носіць часовы характар (да 1 студзеня 2025 года). Дакумент дазволіць узаконіць самавольныя пабудовы, пабудаваныя грамадзянамі на зямельных участках, атрыманых імі да 1 верасня 2022 года.
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары