Грамадства

Бацька Соф'і Сапегі пагасіў штраф па прысудзе дачкі. Цяпер яе могуць экстрадаваць у Расію

Расіянка Соф'я Сапега сплаціла штраф памерам 175 тысяч рублёў (прыкладна 68 тысяч даляраў). Яго спагнаў суд на карысць больш за 70 пацярпелых сілавікоў, чыноўнікаў і суддзяў, паведамляе BBC.

Сапегу асудзілі на 6 гадоў калоніі за адміністраванне апазіцыйнага тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі». Аплата штрафу ліквідуе фармальныя перашкоды да памілавання Лукашэнкам ці яе перадачы ў Расію для адбыцця пакарання.

Соф'я Сапега пагасіла ўсю суму, якую яна абавязаная была выплаціць паводле прысуду, расказаў Бі-бі-сі адвакат сям'і Сапегі Антон Гашынскі. Паводле яго слоў, штраф Соф'і аплаціў яе бацька Андрэй Сапега, які жыве ў Расіі.

Па словах адваката Гашынскага, па законе без пагашэння шкоды ўлады Беларусі не могуць перадаць асуджаную ў Расію. У вырашэнні пытання аб памілаванні пагашэнне доўгу таксама з'яўляецца ключавым умовай.

Соф'я Сапега адбывае тэрмін у Гомельскай жаночай калоніі. Яна прызнаная вінаватай у распальванні сацыяльнай варожасці і незаконным зборы звестак аб прыватным жыцці.

У канцы чэрвеня Сапега звярнулася з калоніі да Лукашэнкі з хадайніцтвам аб памілаванні.

Аляксандр Лукашэнка ў чэрвені заявіў журналістам, што не выключае перадачу Сапегі Расіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

Усе навіны →
Усе навіны

93 прыгарадныя аўтобусы не даехалі да канцавога пункта маршруту, у 43 выпадках маршруты былі адмененыя

Лукашэнка і Коля выйшлі прыбіраць снег25

13‑гадовага хлопчыка збілі з ног падлеткі, што каталіся на цюбінгу. У яго шматлікія траўмы

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны1

«Мне не патрэбна міжнароднае права — у мяне няма намеру прычыняць людзям шкоду». Трамп патлумачыў, навошта яму Грэнландыя2

Жонка палітвязня напісала, што яе мужа яшчэ не вызвалілі. Джон Коўл ёй адказаў2

Актывіст з Беластока, які цішком вярнуўся ў Беларусь, быў у кіраўніцтве «Народнай грамады»6

У Віцебску снегапад пашкодзіў дах футбольнага манежа

На выходных таксама будзе снег, а потым пахаладанне да мінус 26°С3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць