Свет11

Скандал на «Cвяце мора» ў Клайпедзе: шэсце спрабаваў узначаліць мужчына ў расійскай вайсковай уніформе

Юбілейнае «Свята мора», прымеркаванае да 770-годдзя горада, не абышлося без інцыдэнту. Самае шматлікае мерапрыемства — карнавальнае шэсце па вуліцах Клайпеды спыніў мужчына ў расійскай вайсковай уніформе, паведамляе Delfi.lt.

Delfi.lt

У самым цэнтры горада, побач з гасцініцай Amberton пасярод дарогі спыніўся мужчына ў сіняй маскіровачнай уніформе і ў чорнай скураной куртцы. Паліцыянты папрасілі яго вызваліць дарогу і сысці на ходнікі. Пасля доўгай дыскусіі мужчына падпарадкаваўся, але потым зноў выскачыў на дарогу і пайшоў перад паліцэйскімі на матацыклах, якія ехалі наперадзе калоны.

Паліцыянты нейкі час ехалі за ім, але потым адціснулі яго да абочыны. Тады мужчына зняў чорную куртку. Паліцыянты заўважылі на уніформе сімвалы расійскай арміі, адзін з сімвалаў — эмблема ГРУ — чорны кажан.

На левым рукаве была эмблема УС РФ. Мужчына прадэманстраваў малюнак на скураной куртцы: паруснік. Паліцыянты затрымалі мужчыну.

На пытанне журналіста, чаму ён перашкаджаў шэсцю, той на ламанай літоўскай адказаў, што з'яўляецца камендантам Мемельскага замка і павінен узначальваць шэсце. Паліцыя выклікала падмацаванне, і «каменданта» ў кайданках павезлі.

Шэсце працягнулася.

Delfi.lt

Каментары1

  • Дадаць каментар
    01.08.2022
    Увогуле кашчунства, бо "Дзень мора" (Jūras svētki) традыцыйна сьвяткуецца (і заўсёды сьвяткаваўся) у другі week end ліпеня. У гэтым годзе усе датычныя сьвяткавалі, як звычайна (9-10-га), і толькі Клайпеда злучыла Сьвята з кшталту сваім 770-годьдзем. Вось таму на яго й завітаў чортаў даручэнец... А ня трэба вычварацца !

Цяпер чытаюць

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»8

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Усе навіны →
Усе навіны

Падатак на сабак зробяць абавязковым для ўсіх іх уладальнікаў10

Жыхароў мінскага мікрараёна напужаў ружовы снег у двары2

Іранскі пасол пасля сустрэчы з Лукашэнкам: Амерыканскі ўдар па школе быў ахвярапрынашэннем духу д’ябла5

Ізраіль нанёс удар па Хаменеі са стратасферы. Без папярэдняга ўдару па СПА, як звычайна ў сучасных войнах17

Сенсацыйная знаходка ў Германіі: адшуканы невядомы раней асобнік найрадзейшага «Псалтыра» Францішка Скарыны 1522 года15

З’явілася ВІДЭА тарпеднага ўдару па іранскім фрэгаце Dena. Яго аж узняло над вадою1

Камандзір «Ахмата»: Пасля Ірана гарантавана будзем мы14

Беларускі ПЭН прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»2

З'явілася ВІДЭА знішчэння расійскага дрона на Гомельшчыне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»8

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць