Улада11

Лукашэнка заяўляе аб неабходнасці інтэнсіўнай мадэрнізацыі ўсяго АПК

«У нас няма часу на разварушванне. За найбліжэйшыя пяць гадоў неабходна рэальна выйсці на еўрапейскі ўзровень вытворчасці».

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 19 верасня на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2009» у Кобрыне (Брэсцкая вобласць), заявіў аб неабходнасці інтэнсіўнай мадэрнізацыі ўсяго аграпрамысловага комплексу Беларусі.

«У нас няма часу на разварушванне. За найбліжэйшыя пяць гадоў неабходна рэальна выйсці на еўрапейскі ўзровень вытворчасці, інтэнсіўна мадэрнізаваць увесь аграпрамысловы комплекс. І тут найважнейшыя фактары — эфектыўнасць і хуткасць развіцця, уменне аператыўна рэагаваць на запыты як унутранага, гэтак і сусветнага рынку. Менавіта на гэта павінна быць нацэлена новая праграма развіцця вёскі на 2011—2015 гады, распрацоўку якой ужо вядуць нашы вучоныя, спецыялісты профільных дзяржаўных арганізацый і ўрад», — зазначыў прэзідэнт.

Паводле яго слоў, аснова далейшага развіцця — павышэнне эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці з дасягненнем узроўню яе рэнтабельнасці ў 25—30%.

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што кожны год для вяскоўцаў па-свойму нялёгкі, няпростым быў і гэты год. «Жорсткая засуха траўня, суцэльныя дажджы ў перыяд выспявання збожжавых. Такога шчодрага на ападкі чэрвеня ў краіне не было ўжо 30 гадоў, а ў Брэсцкай і Мінскай абласцях наогул не зарэгістравана метэаслужбай за ўсю гісторыю. Усе назіралі на экранах тэлевізараў затопленыя вуліцы гарадоў, але ж гэта было і на палетках! Трэць хлебных угоддзяў краіны ўраганныя вятры паклалі і ўтрамбавалі катком», — сказаў Лукашэнка.

Тым не менш вяскоўцы, прадоўжыў прэзідэнт, справіліся з прыроднымі выпрабаваннямі і дабіліся сапраўднай працоўнай перамогі — сабралі дастойны ўраджай. Сёлета масавая ўборка збожжавых праведзена на працягу 20—25 дзён. У цэлым па ўсіх катэгорыях гаспадарак валавы збор збожжавых і зернебабовых культур склаў 9 млн. тон, што крыху менш за леташні ўзровень.

Кіраўнік дзяржавы таксама лічыць важным, што ўжо другі год запар усе вобласці перавысілі мяжу аднаго мільёна, а Мінская — двух мільёнаў тон збожжа. Як і ў мінулыя гады, па ўраджайнасці ў лідэрах Гродзенская вобласць — звыш 45 цэнтнераў з гектара.

«Дажынкі-2009» праходзяць у Кобрыне 18—19 верасня. Пасля цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў пры ўборцы ўраджаю і нарыхтоўцы кармоў, адбудзецца гала-канцэрт, на якім выступяць больш як 200 прафесійных артыстаў, у тым ліку ансамблі «Песняры», «Сябры», гурт «Цягні-Штурхай», Іна Афанасьева, Вікторыя Алешка, Ірына Дарафеева, а таксама расійскія зоркі — Дзіяна Гурцкая і Аляксандр Малінін.

Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі» праводзіцца ў 13-ты раз. З іх трэці — у Брэсцкай вобласці. У 1996 годзе фестываль прымаў Столін, у 2003-м — Пружаны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзе Мікалай Статкевіч? З мяжы яго забралі невядомыя ў масках. Вось, што вядома на гэты момант

Дзе Мікалай Статкевіч? З мяжы яго забралі невядомыя ў масках. Вось, што вядома на гэты момант

Усе навіны →
Усе навіны

З'явілася ФОТА першай групы вызваленых палітвязняў14

Літоўскія памежнікі: Статкевіч вярнуўся ў Беларусь12

Наўседа паведаміў, ці варта чакаць адмены санкцый ЕС следам за амерыканскімі4

Латушка: Зняцце санкцый з «Белавія» — крок у інтарэсах беларускага грамадства14

Статкевіч зноў з'явіўся на камеры, ён па-ранейшаму ў нейтральнай зоне на мяжы ФОТА3

У Беларусі +8 новых палітвязняў — у дзень вызвалення 52 чалавек3

Коўл у Вільні: Мы не будзем умешвацца ў адносіны Лукашэнкі з Пуціным3

Мінфін ЗША патлумачыў, як з «Белавія» здымуць санкцыі

МЗС Польшчы: Мы спадзяёмся, што ў наступнай групе вызваленых палітзняволеных будзе Анджэй Пачобут1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе Мікалай Статкевіч? З мяжы яго забралі невядомыя ў масках. Вось, што вядома на гэты момант

Дзе Мікалай Статкевіч? З мяжы яго забралі невядомыя ў масках. Вось, што вядома на гэты момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць