Вайна

Расійскія вайскоўцы, якія адмовіліся ваяваць, звярнуліся ў Следчы камітэт Расіі

Некалькі расійскіх вайскоўцаў, якія адмовіліся працягваць свае кантракты і ваяваць ва Украіне, звярнуліся са скаргай у Следчы камітэт Расіі, паведаміў у сябе ў тэлеграм-канале кіраўнік міжнароднай праваабарончай групы «Агора» адвакат Павел Чыкаў.

У скарзе адзначаецца, што за адмову ўдзельнічаць у баявых дзеяннях больш за 140 вайскоўцаў былі незаконна пазбаўленыя волі і ўтрымліваліся ў розных месцах Луганскай вобласці. Ніякіх абвінавачанняў пры гэтым ім не прад’яўлялася.

Вайскоўцы паведамляюць, што ўмовы іх утрымання парушалі правы чалавека і былі блізкія да катаванняў. «У памяшканні з закратаванымі вокнамі і жалезнымі дзвярыма, якія зачыняюцца на замок звонку, не было элементарных выгодаў, для натуральных патрэбаў выкарыстоўвалася жалезнае вядро і пластыкавыя бутэлькі, харчаванне адсутнічала, дакументы і рэчы былі адабраныя», — гаворыцца ў іх заяве.

Вайскоўцы просяць правесці праверку і прыцягнуць вінаватых камандзіраў да крымінальнай адказнасці за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. 

Раней СМІ паведамлялі, што расійскіх вайскоўцаў, якія адмовіліся ўдзельнічаць у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны, сілком утрымліваюць у населеных пунктах Бранка і Чырвоны Луч у Луганскай вобласці, падкантрольнай прарасійскім сепаратыстам. Скасаваць кантракты вайскоўцам не дазваляюць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

АНТ запускае інтэлектуальнае шоу — гэта калька сусветнага хіта6

Латушка не верыць, што Мельнікава супрацоўнічала з беларускімі спецслужбамі6

У Барысаўскім раёне ў рацэ знайшлі цела 6‑гадовага дзіцяці

З музея ў Італіі скралі карціны Рэнуара, Сезана і Маціса1

Трамп заявіў, што хоча валодаць іранскай нафтай і не супраць захопу вострава Харк2

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША19

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

Каля самалёта Трампа праляцеў невядомы дрон2

Дзяўчына выйграла суд па справе аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google хочуць аштрафаваць за тое, як пабудаваныя іх платформы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць