Свет33

У Эстоніі хочуць дэмантаваць усе савецкія вайсковыя помнікі

Падчас прэс-канферэнцыі ў Таліне прэм'ер-міністарка Эстоніі Кая Калас сказала, што савецкіх помнікаў, якія трэба прыбраць, у краіне налічваецца ад 200 да 400. Гэта больш, чым думалася раней. Але савецкія вайсковыя манументы павінны быць выдаленыя з публічнай прасторы, гэта вырашана, адзначыла прэм'ер-міністр.

Помнік-танк у Нарве. Фота: Ilja Smirnov / Põhjarannik

Калі ў кагосьці помнік стаіць на прыватнай тэрыторыі, то ўладальнік можа прыбраць яго самастойна, для гэтага дазволу не патрабуецца, адзначыла Калас.

Асобна яна закранула пытанне помніка-танка ў горадзе Нарва, дзе пераважае рускамоўнае насельніцтва:

«Важна падкрэсліць тое, што мы ўжо падкрэслівалі 9 мая: шанаваць памяць загінулых не забаронена. Але гэта трэба рабіць там, дзе для гэтага падыходзячае месца, то-бок на могілках, дзе гэта можна зрабіць з захаваннем годнасці. А танк — гэта прылада забойства. Гэта не памятны аб'ект. Такімі танкамі зараз на вуліцах Украіны забіваюць людзей. Пад ім нават няма вайсковых пахаванняў.

Канчатковая мэта ясная: прыбраць як танк у Нарве, так і іншыя чырвонаармейскія манументы з тых месцаў, дзе яны знаходзяцца цяпер. Урад у гэтым пытанні прытрымліваецца адзінага меркавання», — заявіла кіраўнік урада.

Дакладнага графіка дэмантажу пакуль няма, бо «важна, каб напружанне не нарастала ні ў гэтым рэгіёне, ні ў іншых месцах». «Пры дэмантажы манументаў мы павінны забяспечыць, каб пасля гэтага Нарва засталася ментальна з намі. Нарва — гэта важны горад, які павінен быць у надзейных руках», — адзначыў прысутны на прэс-канферэнцыі міністр унутраных спраў Эстоніі Лаўры Ляэнеметс.

Але і зацягваць з гэтай справай не збіраюцца: «Паверце нам, мы хочам зрабіць гэта як мага хутчэй, як мага больш бязбольна, з мінімальнай эскалацыяй». Але пры гэтым Ляэнеметс удакладніў, што гэта не значыць, што дэмантаж адбудзецца сёння-заўтра пад покрывам ночы, для гэтага неабходна вырашыць шэраг пытанняў.

Каментары3

  • a.hto.tam.idze
    05.08.2022
    Я б не прыбіраў. Замовіў бы спалены рашысткі танк з Украіны. Паставіў бы побач і дадаў шыльду - фашызм яшчэ не пераможаны.
  • Mike
    05.08.2022
    Даўно пара
  • Суповой пакетик
    05.08.2022
    a.hto.tam.idze,  так!..

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць