Грамадства1717

Два вядучыя супрацоўнікі АНТ сышлі з канала і з'ехалі за мяжу

Як стала вядома «Нашай Ніве», дзяржаўны канал АНТ з пачатку года страціў двух вядучых супрацоўнікаў, якія ўцяклі за мяжу. Гэта былы кіраўнік інфармацыйнага вяшчання і еўрапейскага бюро АНТ Руслан Паддубскі, а таксама супрацоўніца пула Лукашэнкі Наталля Стэльмах. 

Руслан Паддубскі некалі ўзначальваў усё інфармацыйнае вяшчанне АНТ, пасля чаго стаў шэфам еўрапейскага офіса канала. 

Апошні час ён і не жыў у Беларусі, а працаваў з адной з еўрапейскіх краін, дзе вучацца яго дзеці. 

Апошні сюжэт з ягоным удзелам на АНТ — 25 лютага. Ён расказваў пра рэакцыю еўрапейскіх палітыкаў на вайну, а таксама цытаваў маргінальных заходніх дзеячаў, якія праводзілі лінію «нам трэба зразумець і прыняць патрабаванні Расіі».

Руслан Паддубскі. Фота: Ілля Бярнацкі

Пасля гэтага ніводнага сюжэта за ягоным прозвішчам на канале не выйшла. Як нам вядома, Паддубскі звольніўся з канала, не стаў вяртацца ў Беларусь і застаўся жыць у адной з краін ЕС. 

Каментаваць сваё рашэнне «Нашай Ніве» не стаў.

«Каментароў даваць не буду, бо і каментаваць тут няма чаго», — адказаў ён на запыт у месенджары.

Наталля Стэльмах — адна з зорак лукашэнкаўскага пулу. На канале яна працавала больш за 10 гадоў, ёй было прыемна здымаць прапагандысцкія ролікі і круціцца ў колах лукашэнкаўскай наменклатуры. 

Яна спрабавала рамантызаваць гэтых людзей у сваёй праграме «Двое із Дворца», казала Лукашэнку, што «грамадства чакае, калі вы ўжо прызнаеце Крым?». 

Яна рыхтавала рэпартажы з выбараў-2020 і нядаўняга рэферэндуму. Але пасля 9 сакавіка на АНТ не выходзіла яе сюжэтаў.

Разам са сваім партнёрам яна пакінула Беларусь і перабралася ў Мексіку. 

Старонка Наталлі Стэльмах у інстаграм. Скрыншот: тг-канал «МотолькоПомогі»

Пераезд журналісткі заўважыў канал «МотолькоПомогі». У сваім інстаграме Стэльмах апісвае жыццё ў Лацінскай Амерыцы.

Як нам вядома, у Беларусь яна вяртацца не збіраецца, а прычынай сыходу таксама лічыць далейшую немагчымасць апраўдання дзеянняў лукашэнкаўскага рэжыму і Расіі. 

Стэльмах на пытанні «Нашай Нівы» адказваць не стала. 

Чытайце таксама:

«Лёгкасць, свабода, творчасць — на кожным кроку». Гомельская прапагандыстка адпачывае ў краінах, якія ў працоўны час палівае брудам

«Куды вас суправаджаць?» Апублікавалі зліў тэлефонных размоў Балабы і прапагандысткі БТ Лебедзевай

«Не здолелі перастроіцца на мірную хвалю». Прапагандыст Казакоў крытыкуе джына, якога сам выпусціў з бутэлькі

Каментары17

  • Іван
    11.08.2022
    Лепш пазней, чым ніколі.
  • Не бачу симвалы
    11.08.2022
    Карабль дау цеч, пацуки пабегли на иншыя карабли.
  • мех
    11.08.2022
    Будзем спадзявацца, што у небяспечнай Мексіцы ніхто ім галовы не адрэжа. Яны яшчэ патрэбны беларусам дзеля суда.

Цяпер чытаюць

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання9

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання

Усе навіны →
Усе навіны

Фоты з Пецярбурга даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

У Канадзе дазволілі збіраць подпісы за рэферэндум аб аддзяленні галоўнай нафтаздабыўной правінцыі10

Якія тавары беларусы часцей за ўсё вязуць з-за мяжы1

У ЗША пачнуць будаваць вайсковыя караблі класа «Трамп»10

Цапкала: Мне пазваніў Коўл, і я параіў яму не сустракацца з Ціханоўскай37

Апублікавалі новую партыю матэрыялаў па справе Эпштэйна. Там зноў згадваецца Трамп10

«Плот крыві». Менавіта гэта робяць у адной з мінскіх медустаноў6

У Вялікабрытаніі забароняць варыць жыўцом крабаў і лобстараў7

Кур'еры ў Падмаскоўі перавозілі дзяцей у тэрматорбах на скутарах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання9

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць