Свет1414

На сцэну выйшла расійская «Нацыянальная рэспубліканская армія», якая ўзяла на сябе адказнасць за забойства Дугінай

Пра тое, што падрыў аўтамабіля з дачкой Аляксандра Дугіна ў Падмаскоўі — гэта партызанская акцыя, зладжаная як супраціў крамлёўскаму рэжыму, заявіў расійскі апазіцыянер Ілля Панамароў, які жыве ва Украіне. У эфіры сваёй праграмы «Утро февраля» ён расказаў, што да яго звярнулася так званая «Нацыянальная рэспубліканская армія» (НРА), якая ўзяла адказнасць за тое, што здарылася, на сябе.

«Камандзір узвода» «Нацыянальнай рэспубліканскай арміі», які ананімна выйшаў у эфір у праграме Панамарова

У маніфесце НРА, зачытаным Панамаровым, гаворыцца, што ўдзельнікі руху — расійскія актывісты, вайскоўцы, палітыкі, «цяпер байцы і партызаны». Яны абвясцілі Уладзіміра Пуціна «узурпатарам улады і вайсковым злачынцам, які зламаў Канстытуцыю, развязаў братазабойчую вайну паміж славянскімі народамі і адправіў расійскіх жаўнераў на дакладную і бессэнсоўную смерць», а чыноўнікаў расійскага ўрада і рэгіянальных адміністрацый, сілавікоў — «памагатымі ўзурпатара».

У НРА заявілі, што «пазбаўленыя права голасу, людзі маюць права на паўстанне супраць тыранаў». Таксама яны прыгразілі, што працягнуць падобныя акцыі, скіраваныя супраць памагатых улады, падкрэсліўшы, што пад пагрозай будуць толькі яны: «Мы праводзім акцыі толькі супраць асоб гэтай улады. Мы не будзем атакаваць грамадзянскія аб'екты і мірных грамадзян. Наша мэта — спыніць знішчэнне Расіі і яе суседзяў, спыніць дзейнасць купкі крамлёўскіх дзялкоў, якія прысмакталіся да багаццяў нашага народа і здзяйсняюць сёння злачынствы ўнутры краіны і за яе межамі. Свет — не вораг Расіі, а Расія — не вораг чалавецтву, і мы дакажам гэта справай».

Ілля Панамароў таксама сказаў, што ў апошнія месяцы ў Расіі НРА правяла «многія іншыя партызанскія акцыі прамога дзеяння», аднак не ўдакладніў, пра якія менавіта падзеі гаворка.

У выпуску таксама з'явіўся мужчына ў вайсковай форме. Ён схаваў свой твар і, не называючы імя, прадставіўся як камандзір узвода і сказаў, што Пуцін «больш за 20 гадоў рабуе народ Расіі, уціскае правы і свабоды, пасылае на забой у развязаныя ім жа вайны, прыйшоў час пакласці гэтаму канец».

Каментары14

  • ()
    21.08.2022
    Пф, примазались. У нас что-то похожее было - Отряды Гражданской Самообороны, потом пропали со сцены, просто зарабатывали деньги таким способом. 
  • Soap
    21.08.2022
    Очевидный звиздеж
  • ром
    21.08.2022
    Ну отлично! молодцы!! я так понимаю НРА образовалась из Легиона Свобода России- можете загуглить! вот таких акций я ждал!

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла6

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

«Толькі два чалавекі з класа не пайшлі ў піянеры». Бацькі — пра прапаганду ў школах28

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы6

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла6

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць